ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (159)

Прэса

catholic newsУ Бэтлееме
падрыхтуюць ружанцы
для ўдзельнікаў СДМ

   Ружанцы будуць зроблены сем’ямі, якія знаходзяцца ў патрэбе, маладымі людзьмі, што не маюць працы, бежанцамі. Гэтая ідэя з’яўляецца адказам на жаданне папы Францішка, каб моладзь далучылася да малітвы за мір.
“Для таго, каб маліцца Ружанцам, неабходна мець сам ружанец. Было 2 магчымасці вырашыць гэтае пытанне. Па-першае, можна было замовіць танныя ружанцы з Кітая. Па-дру- гое, зрабіць ружанцы з аліўкавага дрэва, сімвала міру, якое расце ў Бэтлееме, пры дапамозе мясцовых жыхароў. І менавіта па гэтай прычыне мы абралі 2-ое рашэнне”, – патлумачыў біскуп Пір Бёрчэр.
    Кожны ўдзельнік Сусветных дзён моладзі атрымае 3 ружанцы: для сябе, для таго, каго сустрэне ў Панаме, і для жыхара сваёй краіны.

radio vaticanaПарэшткі
Магдалены Радзівіл
перапахаваны ў Беларусі

   
Прах вядомай мецэнаткі пачатку XX стагоддзя перавезены са Швейцарыі ў мінскі Касцёл Найсвяцейшай Тройцы.
На св. Імшы, пасля якой адбылася цырымонія, прысутнічалі вернікі, пісьменнікі, грамадскія дзеячы, а таксама нашчадкі рода Радзівілаў – браты Мікалай і Мацей.
    Магдалена Радзівіл нарадзілася ў Варшаве (Польшча), але з Беларуссю яе звязала шмат чаго: карані бацькоў, радавыя маёнткі, дзяцінства, шлюб з Мікалаем Радзівілам, актыўная грамадская і дабрачынная дзейнасць. У 1918 годзе княгіня пакінула Беларусь, але заўсёды марыла вярнуцца.

idziemy Калізей у колеры крыві
   
У першую суботу Вялікага посту рымскі Калізей асвятлілі чырвоным колерам. Ён павінен быў звярнуць увагу на лёс хрысціян, праследуемых у розных краінах.
У непасрэдным суседстве з Калізеем адбыўся мітынг памяці аб вызнаўцах Хрыста, якія падвяргаюцца ганенням. У ім прынялі ўдзел, між іншым, муж і дачка Асіі Бібі – пакістанскай каталічкі, асуджанай у 2009 годзе на смерць за (нібыта) абразу ісламу.
    У той жа час падобная ілюмінацыя асвяціла 2 іншыя хрысціянскія святыні ў сімвалічных месцах праследаванняў: катэдру св. Паўла ў Мосулі (Ірак) і мараніцкі касцёл св. Іллі ў Алепа (Сірыя).

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.