ГРОДНА
Нядзеля,
10 лістапада 2024 года |
Чарговы год прыходзіць да нас!
Некалькі дзён таму мы з верай і надзеяй распачалі наступны год Панскі. Разам з ім атрымалі новы пачатак, будучыню, якая яшчэ не мае канкрэтных абрысаў, але ўжо паступова становіцца нашай рэальнасцю.
Кожны новы год для хрысціяніна – гэта шанс і нагода, каб здзяйсняць добрыя справы і фарміраваць сваю “ролю” так, каб яна дала найцудоўнейшыя плады цяпер на зямлі і потым у вечнасці. Таму пачатак года нясе з сабой новыя надзеі і разнастайныя выклікі.
Новае часта бывае складаным. Нездарма ж кажуць, што “цяжка пачаць”. Але на гэтым шляху мы ніколі не адзінокія, паколькі на працягу стагоддзяў побач крочыць Той, хто для нас прыйшоў у свет. Ён – Слова, што было на пачатку; Слова, якое рассеяла змрок смерці. Крокі ў невядомае адгэтуль і назаўсёды асвячаюцца Яго бляскам, таму што Бог у сваёй міласэрнасці захацеў, каб Яно стала нашым Правадніком. †

Згодна з рашэннем біскупаў Беларусі, 2018 год будзем перажываць пад дэвізам “Моладзь – надзея Касцёла і грамадства”. Такім чынам уключымся ў падрыхтоўку да XV Звычайнай асамблеі Сінода Біскупаў, прысвечанай справам маладога пакалення, якая адбудзецца ў Ватыкане ў кастрычніку. Прагнем засяродзіць сваю ўвагу на моладзі, каб дзень за днём у яе ўзрастала захапленне рэчаіснасцю, а праз гэта – глыбокае жаданне дасканаласці, гармоніі і шчасця, якія можна спазнаць толькі ў Богу. А захапляльны лад жыцця ў хрысціянстве можна ўбачыць толькі тады, калі разумець, што Хрыстос – адзіная крыніца, з якой можна атрымаць усю паўнату цудоўнай рэчаіснасці Трыадзінага Пана.
Мы вельмі часта з’яўляемся сведкамі таго, як маладыя людзі адыходзяць ад веры і Бога. Забываюцца пра тое, што ім падорана цудоўнае жыццё.
Не здольны разглядзець прыгажосць гэтага свету, бачаць толькі абмежаванні. Не ўмеюць наладжваць сямейныя сувязі, шанаваць любоў і перажываць цярпенні. Перад намі вялікае заданне – малітва ў інтэнцыі моладзі, каб адкрывала прыгажосць гэтага свету і заўважала ўсё яго духоўнае багацце, каб трывала моцная ў веры, мужна абвяшчаючы Хрыста, і штодзённа рэалізавала сваё хрысціянскае пакліканне.
Варта затрымацца на пачатку новага года ля Езусавых ясляў з нашымі пытаннямі пра ўсё невядомае і пра тое, што напаўняе сэрцы неспакоем. Варта даручыць Богу маладых людзей, якія забыліся пра вечнае і святое.
Дарагія Чытачы!
Пан, які ёсць Слова, дае моц усім, хто Яго прымае. Калі распазнаем і прымем Слова, Усемагутны зробіць нас сваімі дзецьмі і дасць магчымасць радасна і змястоўна перажыць кожны дзень. Жадаю, каб новы, 2018 Панскі год прынёс Вам плён Божай ласкі ў штодзённым жыцці і напоўніў сэрцы сапраўднай радасцю, якая вынікае з упэўненасці, што Стварыцель усіх нас любіць і прагне бачыць шчаслівымі.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 52 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.