ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Нядзеля Хрыста Валадара

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў сваім вучням: “Калі прыйдзе Сын Чалавечы ў славе сваёй і ўсе анёлы з Ім, тады сядзе на троне славы сваёй. I сабраныя будуць перад Ім усе народы, і Ён аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў. І паставіць авечак праваруч, а казлоў – леваруч. Тады скажа Валадар тым, хто праваруч Яго: «Прыйдзіце, бласлаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету. Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есці; прагнуў, і вы напаілі Мяне; быў падарожным, і вы прынялі Мяне; быў голы, і вы апранулі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; быў у вязніцы, і вы прыйшлі да Мяне». Тады адкажуць Яму справядлівыя: «Пане, калі мы бачылі Цябе галодным і накармілі, ці сасмяглым і напаілі? Калі мы бачылі Цябе падарожным і прынялі, ці голым і апранулі? Калі мы бачылі Цябе хворым ці ў вязніцы і прыйшлі да Цябе?». I Валадар скажа ім у адказ: «Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі». Тады скажа і тым, хто леваруч Яго: «Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, падрыхтаваны д’яблу і анёлам ягоным. Бо Я быў галодны, і вы не далі Мне есці; прагнуў, і вы не напаілі Мяне; быў падарожным, і вы не прынялі Мяне; быў голы, і вы не апранулі Мяне; быў хворы і ў вязніцы, і вы не адведалі Мяне». Тады і яны адкажуць Яму: «Пане, калі мы бачылі Цябе галодным ці сасмяглым, ці падарожным, ці голым, ці хворым, ці ў вязніцы, і не ўслужылі Табе?». А Ён скажа ім у адказ: «Сапраўды кажу вам: чаго вы не зрабілі аднаму з гэтых меншых, таго не зрабілі Мне». І гэтыя адыдуць на вечнае пакаранне, а справядлівыя – да вечнага жыцця”.
Мц 25, 31–46

Любоў – абавязковае правіла
    Дадзены фрагмент Евангелля звяртае нашу асаблівую ўвагу на стаўленне да іншага чалавека і ўчынкі адносна тых, каго сустракаем на жыццёвым шляху. Паколькі менавіта праз гэта праяўляецца вера чалавека ў Пана Бога і любоў да Таго, хто наказвае любіць бліжняга, як самога сябе.
    Кожны прэзідэнт ці кароль падчас свайго кіравання краінай вызначае розныя законы, якія з’яўляюцца абавязковымі для грамадзян. Валадарства Хрыста, хоць і непадобнае ні на адну з зямных дзяржаў, таксама мае правіла – любіць Бога і бліжняга. Яно абавязковае для кожнага незалежна ад паходжання, грамадзянства і сацыяльнага статусу. Калі мы прызнаём Хрыста Валадаром свету і ўласнага жыцця, павіны прыкласці ўсе намаганні, каб гэты запавет, заклік даваць сведчанне любові стаў чымсьці адчувальным, рэальным, а не заставаўся толькі правілам, якое прымаем, але не выконваем. Пры тым, ніколі нельга забывацца, што пасля смерці павінны будзем зрабіць справаздачу з любові – да галодных, голых, сасмяглых, хворых, зняволеных, падарожнікаў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.