ГРОДНА
Панядзелак,
16 верасня 2024 года |
XXXIII Звычайная Нядзеля
З Eвангелля св. Мацвея
Езус расказаў сваім вучням гэтую прыпавесць: “Пэўны чалавек, ад’язджаючы, паклікаў слуг сваіх і даручыў ім маёмасць сваю. Аднаму даў пяць талантаў, другому – два, іншаму – адзін, кожнаму паводле ўласных магчымасцей, і ад’ехаў. Па доўгім часе прыходзіць гаспадар слуг гэтых і патрабуе ад іх рахунку. Той, які атрымаў пяць талантаў, падышоў і прынёс яшчэ пяць талантаў і кажа: «Гаспадар, пяць талантаў ты даў мне; вось яшчэ пяць талантаў я зарабіў на іх». Гаспадар ягоны сказаў яму: «Добра, слуга добры і верны, у малым ты быў верны: над многім цябе пастаўлю. Увайдзі ў радасць гаспадара твайго»”.†
Мц 25, 14–15. 19–21
Клапатлівыя таленты
Часта ў чалавеку выклікаюць захапленне разнастайныя таленты, што былі яму дадзены дарма. Пры гэтым неабходна разумець: усе нашы схільнасці і здольнасці – гэта дар ад Бога, які павінен аздобіць свет. Таму таленты неабходна шанаваць і памнажаць, але не рабіць з іх бажкоў.
Жыццё з’яўляецца пастаяннай працай, адказным і мудрым кіраваннем атрыманымі дарамі. Жыць – значыць служыць Усемагутнаму і любіць Яго ўсім сэрцам. Развіваючы свае таленты, мы выражаем Стварыцелю ўдзячнасць. Калі ж не робім гэтага, а “закопваем дары ў зямлю”, іх у нас могуць забраць і аддаць камусьці іншаму, таму што ўтойванне талента – гэта непавага да любячага Айца, ад якога яго атрымалі.
У Бога няма беспрацоўных. Кожны атрымаў ад Яго ўласнае пакліканне і заданне для выканання. Калі станем на Судзе, Пан не будзе пытацца, дзе і колькі мы жылі. Ён запытаецца пра тое, як мы жылі. Таму варта сумленна карыстацца атрыманымі дарамі, з любоўю да Стварыцеля і бліжняга.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 107 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.