ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

XXVІІ Звычайная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў першасвятарам і старэйшынам народа: “Паслухайце іншую прыпавесць: Быў адзін гаспадар дому, які пасадзіў вінаграднік, абнёс яго агароджаю, вычасаў у ім давіла, пабудаваў вежу і, аддаўшы яго вінаградарам, адышоў. Калі ж наблізіўся час збіраць ураджай, ён паслаў слугаў сваіх да вінаградараў, каб забраць плады свае. А вінаградары, схапіўшы слугаў ягоных, аднаго пабілі, другога забілі, а іншага закідалі камянямі. Ён зноў паслаў яшчэ больш слугаў, і з імі ўчынілі тое самае. Урэшце ён паслаў да іх свайго сына, кажучы: «Пасаромеюцца сына майго». Але вінаградары, убачыўшы сына ягонага, сказалі адзін аднаму: «Гэта спадкаемца. Хадземце, заб’ём яго і зава- лодаем спадчынай ягонай». І, схапіўшы яго, выкінулі з вінаградніку і забілі. Калі ж прыйдзе гаспадар вінаградніку, што зробіць ён з гэтымі вінаградарамі?”. Кажуць Яму: “Злодзеяў гэтых пакарае ліхою смерцю, а вінаграднік аддасць іншым вінаградарам, якія будуць аддаваць яму плады ў адпаведны час”. Езус кажа ім: “Няўжо ж вы ніколі не чыталі ў Пісаннях: Той камень, які адкінулі будаўнікі, стаўся галавою вугла; праз Пана гэта сталася і дзіўнае ў вачах нашых. Таму кажу вам, што адымецца ў вас Валадарства Божае і дадзена будзе народу, які прынясе плады яго”.
Мц 21, 33–43

Больш быць, чым мець
    Вялікім бажком сучаснасці з’яўляецца хцівасць, і многія людзі пакланяюцца ёй. Мераюць шчасце валоданнем, думаючы, што за грошы можна атрымаць усё. Пастаяннае жаданне панавання прыводзіць да таго, што мы больш прагнем мець, чым быць.
    Як належыць змагацца з хцівасцю? Калі хочам знішчыць яе ў сабе, не трэба спрабаваць замяняць яе іншымі рэчамі. Унутраную пустату можа запоўніць толькі Стварыцель. Аднак, мы павінны ўзброіцца цярплівасцю. Гэта будзе доўгі працэс, які патрабуе нястомнай малітвы і поўнага даверу да волі любячага Айца. Трэба разумець, што рэзультат варты ўсіх адмаўленняў, паколькі сэрца, якое не было запоўнена Богам, не можа ўбачыць сапраўднага жыцця.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.