ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Ці могуць католікі прымаць удзел у Фестывалі фарбаў?

Задай пытанне

Для многіх маладых людзей Фестываль фарбаў – гэта, найперш, вялікая забава: музыка, танцы, добрая кампанія, а таксама размалёўванне сябе ці іншых рознымі колерамі. Хоць знойдуцца, напэўна, і тыя, хто палічыць такое свята неадпаведным, можа, нават дурным, а таксама небяспечным для здароўя. Дадзеныя сумненні належыць прызнаць цалкам разумнымі хаця б з таго пункту гледжання, што ўзгаданы фестываль – чужая з’ява, дагэтуль невядомая ў нашай культуры. Наконт яго пахожання, каранёў і зместу ў Беларусі вядома адносна мала. Фестываль фарбаў – гэта індуісцкае старажытнае веснавое рэлігійнае свята, сапраўдная назва якога – холі. Згодна з традыцыяй, яно пачынаецца ўначы вакол распаленага вогнішча, дзе ўзносяцца малітвы аб перамозе над злом. Раніцай індусы абсыпаюцца каляровым парашком і абліваюцца вадой. Гэтаму спадарожнічаюць музыка, танцы, спевы і спажыванне розных страў і напояў, у тым ліку адурманьваючых. Вечарам удзельнікі свята, як стануць цвярозымі, мыюцца і прыбіраюцца. Згодна з вераваннямі, святкаванне прыносіць шчасце, здароўе і поспех.
Здаецца, у нашай краіне свята фарбаў носіць характар музычнага фестывалю і абмяжоўваецца толькі абсыпаннем каляровымі фарбамі без індуісцкай канатацыі. Калі так сапраўды, то сам удзел у падобнай забаве не з’яўляецца чымсьці дрэнным і, хутчэй за ўсё, не павінен пашкодзіць веруючаму чалавеку. Хоць да канца і невядома, хто з’яўляецца галоўным арганізатарам свята і якія яго намеры. Належыць таксама памятаць, што часта нявінная на першы погляд забава можа прыводзіць да сур’ёзных па наступствах праблем духоўнай прыроды. У сувязі з гэтым, тым, хто ўдзельнічае ў дадзенай забаве, а таксама задумваецца аб удзеле ў ёй, трэба мець шырока адкрытыя вочы і вушы. Няма стопрацэнтнай упэўненасці, што пры нагодзе падобнага фестывалю не будуць распаўсюджвацца элементы індуісцкай духоўнасці ці спірытуалізму, што можа паставіць веруючага чалавека ў небяспеку аслаблення або страты веры, ці, не дай Бог, адкрыць на дзеянне дэманаў. Зрэшты, асцярожнасць і чуйнасць – правільныя паводзіны верніка ў адносінах да ўсяго, што новае і адрозніваецца ад хрысціянства. Дапамогай у прыняцці рашэння аб удзеле ў падобных падзеях, а таксама іх маральнай ацэнцы можа быць пастаноўка пытання: ці з’яўляецца Езус Хрыстус выключным Панам? Ці нічога не аддзяляе мяне ад Яго? Немалаважна таксама практыкаванне сакраментальнага жыцця, малітвы і запрашэнне Бога да прысутнасці ва ўсіх без выключэння сферах жыцця, у тым ліку на святкаванні па-за касцёлам.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.