ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (103)

Варта ведаць

 Св. папа Ян ХХІІІ абвешчаны заступнікам італьянскіх узброеных сіл. Пантыфікат Святога Айца працягваўся з 28 кастрычніка 1958 да 3 чэрвеня 1963 года. Раней ён працаваў у дыпламатыі Апостальскай Сталіцы (быў, між іншым, апостальскім дэлегатам у Балгарыі і Турцыі, а затым нунцыем у Францыі). Пасля выконваў абавязкі патрыярха Венецыі. Яго беатыфікаваў 3 верасня 2000 года папа Ян Павел ІІ, а кананізаваў 27 красавіка 2014 года папа Францішак.

    У Эрдэнэце (Манголія) узнікла каталіцкая парафія Божай Міласэрнасці. Яе афіцыйна ўстанавіў апостальскі прэфект Улан-Батора біскуп Венсэслао С. Падзілья СІСМ. Гэта адна з 3-ох новых парафій, якія павінны быць створаны ў бягучым годзе ў Манголіі. Хоць першая каталіцкая тэрытарыяльная адзінка ў гэтай краіне паўстала амаль 100 гадоў таму, на самой справе Касцёл там не існаваў. Яго нараджэнне стала магчымым толькі пасля ўпадку камуністычнага рэжыму і распачацця дэмакратычных змен у 1990 годзе. Тады сюды прыбылі першыя місіянеры. Сёння Касцёл у Манголіі налічвае больш за 1,3 тыс. вернікаў.
   
     У горным горадзе Фарайя (Ліван), заселеным пераважна хрысціянамі, устаноўлены і асвечаны найбуйнейшы ў свеце помнік святому. Статуя важыць 40 тон, мае 27 метраў у вышыню і 9,5 у шырыню. Яе аўтар – мясцовы скульптар Наіф Алван. Помнік узведзены ў знак падзякі за апеку і атрыманыя ласкі праз заступніцтва св. Шарбеля, які з’яўляецца адной з самых вядомых постацей ліванскай Царквы.
     
    Неўзабаве кінакампанія “Netflix” распачне здымкі фільма пра Святога Айца Францішка пад назвай “The Pope” (“Папа”). Стужка прадставіць не толькі яго абранне на Апостальскі Пасад, але таксама і жыццё перад пантыфікатам у якасці арцыбіскупа Буэнас-Айрэса (Аргенціна). Ужо вядома, хто сыграе галоўнага героя фільма. На ролю папы Францішка зацверджаны валійскі акцёр Джонатан Прайс, які здымаўся ў “Піратах Карыбскага мора”, “Табу” і нават у адным з цыклаў пра Джэймса Бонда (“Заўтра не памрэ ніколі”). Мяркуецца, што фільм будзе зняты ў фармаце серыяла.
   
   • Кардынал Луіс Антоніа Тагле носіць стулу, выкананую з рэшткаў матэрыялаў. Яе святар атрымаў у падарунак ад адной з жыхарак трушчоб Манілы (Філіпіны). Яшчэ 10 гадоў таму падчас візіту ў краіну, дзе пражывае шмат бедных людзей, мітрапаліт сталічнай архідыяцэзіі размаўляў з Сінціяй Кабрэра, якая займаецца дадзеным рамяством. Тады іерарх і папрасіў жанчыну вырабіць для яго такую стулу. Майстрыха выканала заказ праз 2 гады, але не ведала, як перадаць яго кардыналу. Яна змагла асабіста ўручыць вырабленую стулу толькі падчас кангрэсу новай евангелізацыі, які нядаўна адбыўся ў Філіпінах.

credo.pro; pch24.pl; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.