ГРОДНА
Нядзеля,
15 верасня 2024 года |
Перамяненне Пана
З Eвангелля св. Мацвея
Узяў Езус Пятра, Якуба і Яна, брата ягонага, і павёў іх адных на высокую гару. І перамяніўся перад імі, а аблічча Ягонае заззяла, як сонца, і адзенне Ягонае стала белае, як святло. І вось з’явіліся ім Майсей і Ілля, і размаўлялі з Ім. Пётр сказаў у адказ Езусу: “Пане, добра нам тут быць. Калі хочаш, я зраблю тут тры шатры: адзін для Цябе, адзін для Майсея і адзін для Іллі”. Калі ён яшчэ казаў, светлае воблака агарнула іх, і вось голас з воблака сказаў: “Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў. Яго слухайце”. Пачуўшы гэта, вучні ўпалі ніцма і вельмі спалохаліся. А Езус падышоў, дакрануўся да іх і сказаў: “Устаньце і не бойцеся”. Калі яны ўзнялі свае вочы, нікога не ўбачылі, акрамя аднаго Езуса. І калі сыходзілі з гары, Езус загадаў ім, кажучы: “Нікому не кажыце пра гэтае бачанне, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне з мёртвых”. †
Мц 17, 1–9
Узысці на вяршыню жыцця
Евангелле расказвае пра перамяненне Езуса, якое аб’явіла праўду аб тым, што Ён – Божы Сын. Але мэтай Збаўцы не было жаданне зрабіць уражанне на вучняў ці запалохаць іх. Падзея была, між іншым, своеасаблівым урокам: паказала патрэбу падобнага перамянення нас саміх як пацвярджэнне таго, што з’яўляемся Божымі дзецьмі і выбраны Панам.
Адна з умоў перамянення – уздыманне ўгару, да дасканаласці, да якой заклікае Стварыцель. Аднак грэх, слабасці і падзенні, якія заўсёды прысутнічаюць у нашым жыцці, у пэўным сэнсе “зацямняюць”, перашкаджаючы падняцца вышэй і стаць лепшымі. Але каб перамяніцца, мы ўсё ж павінны няспынна ўзыходзіць на вяршыню, нягледзячы на складанасці і стомленасць. Варта накіроўвацца ўверх, бо знізу не ўдасца ўбачыць таго, што чакае на вяршыні. Як чуем у Евангеллі, неабходна таксама слухаць Езуса, які з’яўляецца ўмілаваным Сынам і “ўказальнікам” на дарозе нашага ўзыходжання, бо інакш заблукаем.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 108 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.