ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

XIV Звычайная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
У той час, адказваючы, Езус сказаў: “Праслаўляю Цябе, Ойча, Пан неба і зямлі, што Ты схаваў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта дзецям. Так, Ойча, бо такая была Твая добрая воля. Усё перададзена Мне Айцом Маім, і ніхто не ведае Сына апроч Айца; і ніхто не ведае Айца, апроч Сына і таго, каму Сын захоча адкрыць. Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце спакой для душаў вашых. Бо ярмо Маё любае і цяжар Мой лёгкі”.
Мц 11, 25–30

Убогае сэрца вядзе да Хрыста
    Сённяшняе Слова прагне адкрыць нас на разуменне духа Хрыста. Яго веліч збудавана не на насіллі і моцы, а на выкананні волі Айца ў прастаце і цярпенні. Давайце правядзём рэвізію нашага спосабу мыслення і дзеяння: ці маем у сабе дух Езуса – дух любові і пакорнасці?
    Хрыстос быў Чалавекам добрым. Бескарысліва дапамагаў кожнаму, каму гэта было неабходна. Вучыў, што трэба быць слугамі для бліжніх, і сам жыў згодна са сваімі словамі. Каб сустрэць Яго ў жыцці, мы павінны мець убогае сэрца. Гэта вечная праўда. Ніколі не пачуем Езуса ў шуме і мітусні. Варта часам у пакоры суцішыцца, адкласці ўсе свае справы, абавязкі і проста быць разам з Ім.
    Давайце вучыцца лагоднасці і пакорнасці, каб магчы крочыць у Неба побач з нашым Збаўцам. Будзем памятаць пра тое, што адзінай дарогай, на якой мы зможам стаць бліжэй да Езуса і пераймаць Яго, з’яўляецца любоў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.