ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (143)

Прэса

Мінск рыхтуецца да
   сходу іерархаў Еўропы

   Пленарнае пасяджэнне Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы пройдзе напрыканцы верасня і будзе ўключана ў афіцыйную праграму святкавання 950-годдзя горада Мінска.
Падзея збярэ ў сталіцы каля паўсотні кіраўнікоў епіскапатаў з розных краін свету. Форум не будзе абмежаваны выключна пасяджэннем. Чакаюцца штодзённыя літургіі з удзелам гасцей у святынях горада, сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады і праваслаўнай Царквы. Пленарнае пасяджэнне Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы праходзіць раз у год заўсёды ў розных краінах свету. Беларусь абрана сталіцай форуму ўпершыню. Падчас сустрэчы будзе разгледжана сітуацыя ў мясцовым каталіцкім Касцёле, адносіны католікаў з іншымі канфесіямі. Асаблівая ўвага надасца праблемам маладога пакалення.

radio-vaticanaСвяты Айцец блаславіў
“алтар малітвы за мір”

   
Ён будзе размешчаны ў санктуарыі ў Нам’янгу (Паўднёвая Карэя) у рамках ініцыятывы “Дванаццаць зорак на кароне Марыі Каралевы Супакою”.
Праект рэалізуе асацыяцыя “Супольнасць Каралевы Супакою” з польскага Радама. Ініцыятыва прадугледжвае стварэнне цэнтраў эўхарыстычнай адарацыі і няспыннай малітвы за мір у самых неспакойных кропках свету. Плануецца, што іх будзе 12 (па колькасці зорак на кароне Маці Божай). Ужо створаны 4 месцы адарыцыі і малітвы ў інтэнцыі міру: у Іерусаліме (Ізраіль), Меджугор’і (Боснія і Герцагавіна), Азёрным (Казахстан) і Ямусукры (Кот-д’Івуар).

deonКардынал Равазі адкрыў
незвычайны музей

   
Ён знаходзіцца ля ўваходу ў катакомбы св. Даміцылы пры Віа Ардэаціна, што на поўдні Рыма.
Плошча музея ахоплівае 10 гектараў. На яго тэрыторыі – 12 км падземных калідораў, 228 пахавальных склепаў, 650 кубікулаў (пахавальных ніш). Агулам там знаходзіцца звыш 26-ці тысяч магіл. Падземныя хады ў канцы XVI стагоддзя былі выпадкова знойдзены 19-гадовым Антоніа Бозіа, якога ў сувязі з гэтым пазней празвалі Калумбам рымскіх катакомбаў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.