ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Чаму мы не бачым Святога Духа?

Дзіцячы куточак

Пры зямным жыцці Езус многаму навучаў Апосталаў. Але Ён ведаў, што не зможа заўсёды быць побач, і таму абяцаў сваім вучням у дапамогу асаблівы дар – Святога Духа. Апосталы атрымалі яго праз 50 дзён пасля Пасхі.
    Святы Дух – гэта сіла, якая зыходзіць ад Бога. Гэта Божы Дух, які дзейнічае ў людзях. Ён нашэптвае ціхім, пяшчотным голасам, які запрашае да праведных спраў. Святы Дух – гэта Настаўнік, які навучае праўдзе, дапамагае зразумець розніцу паміж добрым і дрэнным: калі робім слушна, адчуваем супакой, а калі паступаем няправільна – смутак. Ён выдатны Сябар і Спадарожнік! Заўсёды побач, гатовы падтрымаць.
    Святы Дух шмат у чым падобны да Нябеснага Айца і Езуса. Але ў Яго няма фізічнага цела, бо з’яўляецца духам. Як мама і тата суцяшаюць нас і дапамагаюць адчуць сябе лепш, калі балюча або засмучаныя, так Святы Дух з’яўляецца для нас Суцяшальнікам. Дзякуючы Яму, зведваем бяспеку і любоў.
Калі будзем жыць праведна, дар Святога Духа будзе нас навучаць, суцяшаць, абараняць. Святы Дух можа таксама папярэджваць аб небяспецы і накіроўваць, калі патрабуецца дапамога. Часам Ён выразна звяртаецца да нас і дае зразумець ці адчуць, што варта ці не варта рабіць, як гэта адбылося ў выпадку з хлопчыкам па імені Гаральд Лі, гісторыю якога прапануем Тваёй увазе.
    “Я меў прыкладна 8 гадоў або нават менш за тое, калі бацька ўзяў мяне на аддаленую ферму. Пакуль ён працаваў, я спрабаваў сябе заняць. За плотам заўважыў паўразбураны свіран, да якога адчуў моцную цікавасць. Уявіў, што гэты амбар на самой справе замак, які мне хацелася даследаваць. Пералез праз плот і пачаў прабірацца да яго.
    Раптам пачуў голас, які прамовіў словы: «Гаральд, не хадзі туды». Я азірнуўся, каб паглядзець, хто звяртаецца да мяне па імені. Бацька быў далёка, на другім канцы поля. Ён не мог бачыць, што я рабіў. Нікога навокол не было. І тады я зразумеў: нехта, каго не мог бачыць, папярэджваў мяне, каб не хадзіў туды. Аб тым, што там было, я так і не даведаўся. Але зразумеў вельмі важную рэч: Той, каго мы не бачым, можа гаварыць з намі”.
    Езус любіць усіх нас і таму зрабіў магчымым атрымаць дар Святога Духа – Настаўніка, Памочніка і Суцяшальніка.
   
   
    Чакаем Тваіх “чаму”, якія можаш дасылаць на адрас рэдакцыі.
    На пытанні заўсёды гатовыя адказаць салезіянкі са Смаргоні.
   
Заданне:
    знайдзі ў сваім малітоўніку пералік дароў Святога Духа і папрасі бацькоў, каб растлумачылі Табе, што яны абазначаюць.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.