ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (98)

Варта ведаць

 Папа Францішак правёў публічны кансісторый, падчас якога ўвёў у кардынальскую годнасць 5 іерархаў: арцыбіскупа Жана Зербо (Малі), арцыбіскупа Хуана Хасэ Амела (Іспанія), біскупа Андэрса Арборэліуса (Швецыя), біскупа Луі-Мары Лінг Манґханехуна (Лаос), біскупа Хасэ Грэгорыа Раса Чавеса (Сальвадор). У адпаведнасці з Кодэксам кананічнага права, у функцыі кардыналаў уваходзіць абранне на канклаве Папы Рымскага і дапамога Святому Айцу ў кіраўніцтве каталіцкім Касцёлам, якую яны аказваюць калегіяльна.

    Пантыфік сустрэўся з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Спачатку адбылася асабістая гутарка Папы і кіраўніка дзяржавы, затым да сустрэчы далучыліся іншыя прадстаўнікі амерыканскай дэлегацыі: члены сям’і і адміністрацыі на чале з Дзяржаўным сакратаром ЗША. Падчас візіту было выказана задавальненне ад добрых двухбаковых адносін, супольнай дзейнасці на карысць жыцця, а таксама рэлігійнай вольнасці і свабоды сумлення. Была агучана надзея на супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя, адукацыі і дапамогі эмігрантам.
   
     Санктуарый Маці Божай Ружанцовай у Фаціме атрымаў у мінулым годзе больш за 250 тысяч просьбаў аб малітве. Пераважную частку пакінулі пілігрымы, астатнюю – даслалі праз пошту. “Большасць лістоў датычыць асабістых і сямейных праблем. Дастаткова сярод іх і просьбаў, якія вынікаюць з людскога адчаю. Гэты стан наступае па розных прычынах: фінансавых, пачуццёвых, звязаных са здароўем і інш.”, – патлумачыла Сандра Дантас з прэсбюро партугальскага марыйнага санктуарыя.
     
     Заступнікамі ХХХIV Сусветных дзён моладзі абвешчаны Маці Божая, св. Ян Павел ІІ, св. Ян Боска, св. Ружа Лімская, св. Хасэ Санчэс дэль Рыа, св. Хуан Дыега, св. Марцін дэ Поррэс, бл. Марыя Рамэра Менесэс і бл. Аскар Рамэра. Цэнтральныя падзеі СДМ-2019 адбудуцца ў Панаме 22–27 студзеня пад дэвізам “Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле Твайго слова” (Лк 1, 38). На лагатыпе сустрэчы змешчаны сімвалы, якія спалучаюць крыж пілігрыма, паломніцкую дарогу, тэрытарыяльны контур краіны-гаспадара, а таксама сімвалічнае ўяўленне Багародзіцы і Яе каранацыі.
   
   •  На 70-м кінафестывалі ў Канах адбылася сусветная прэм’ера польскага дакументальнага фільма пра св. Максімільяна Марыю Кольбэ пад назвай “Дзве кароны”. Як зазначае рэжысёр Міхал Кандрат, “біяграфія гэтага францысканца – гатовы сцэнарый. Я здзіўляюся, што ніхто раней не ўзяўся зняць фільм пра Кольбэ”. Кінастужка пачынаецца з моманту, калі святому аб’явілася Маці Божая і дала 2 кароны: чырвоную – як сімвал пакутніцтва, белую – на знак чысціні. Пасля містычнай сустрэчы Максімільян стаў вялікім прыхільнікам Багародзіцы і заснаваў Рыцарства Беззаганнай.

credo.pro; pch24.pl; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.