ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Фацімскае ацаленне

Юбілей

Да 100-годдзя аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме
Пантыфікат і ўсё жыццё св. Яна Паўла ІІ з’яўляюцца прыкладам таго, якія вялікія і цудоўныя ласкі можна спазнаць, даверыўшыся Маці Божай. Гэта менавіта Ёй Папа ўдзячны за сваё ацаленне падчас пакушэння. У памятны дзень 13 мая 1981 года на плошчы св. Пятра прагучаў выстрал, пасля якога св. Ян Павел ІІ павінен быў загінуць. Так лічаць крымінолагі, урачы і нават сам забойца. Нягледзячы на гэта, Святы Айцец выжыў. Ці ж гэта не цуд?
У той трагічны момант Святы Айцец хоць быў па-людску безабаронны, але не адзінокі. Пасля пакушэння ён сказаў: “Ты была для мяне Маці заўсёды, а асабліва 13 мая 1981 года, калі адчуваў побач Тваю клапатлівую прысутнасць... Ва ўсім, што здарылася, я разгледзеў – і заўсёды буду паўтараць – асаблівую мацярынскую апеку Марыі”.
nbsp;nbsp;nbsp; Многія бачылі ў гэтым знак, што Вайтыла выбраны для таго, каб марыйнаму досведу, які выйшаў з Польшчы, надаць агульнакасцёльныя маштабы. Некаторыя нават лічылі, што “Папа з далёкай краіны” паспрыяе развалу камунізму. Ніхто спачатку і не задумваўся, што гэты цуд звязаны з фацімскімі аб’яўленнямі.
Сам Папа, яшчэ будучы ў шпіталі, заўважыў супадзенне дат і часу пакушэння на яго з першым аб’яўленнем у Фаціме Маці Божай. Пасля азнаямлення з адпаведнымі дакументамі Святы Айцец упэўніўся: “Праз заступніцтва Маці Божай мне было нанова падорана жыццё”, “Адзіным спосабам ацалення свету ад вайны, выратавання ад атэізму, з’яўляецца навяртанне Расіі згодна з пасланнем з Фацімы”.
nbsp;nbsp;nbsp; Св. Яна Паўла ІІ уратавала фацімская Панна! Ён застаўся жыць, каб выканаць Яе пажаданне. Хутчэй за ўсё, па гэтай прычыне ўжо падчас выздараўлення Папа прыступіў да падрыхтоўкі свету і Расіі да прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі.
nbsp;nbsp;nbsp; Пантыфік перадаў кулю, якою быў паранены, у дар для Фацімы, адзначаючы, што належыць Той, якая чувала над ім і выратавала. Яе змясцілі ў карону фігуры Маці Божай, такім чынам падкрэсліваючы сувязь фацімскага паслання з пакушэннем на Святога Айца. “У планах Божага Провіду няма выпадковасцей”, – часта паўтараў св. Ян Павел ІІ.
nbsp;nbsp;nbsp; На працягу ўсяго жыцця ён нястомна сведчыў пра бязмежную вернасць Богу і даручэнне сябе з даверам Марыі. Пасля ўдзялення прабачэння злачынцу Алі Агджы падчас малітвы “Regina Caeli” Пантыфік сказаў: “З’яднаны з Хрыстом СвятаромАхвярай, прыношу сваё цярпенне ў ахвяру за Касцёл і свет. Табе, Марыя, паўтараю: «Totus Tuus ego sum!»”. На гэты дэвіз, які адначасова быў яго біскупскім і папскім заклікам, св. Ян Павел ІІ шматразова спасылаўся ў кантэксце цудоўнага ацалення свайго жыцця праз заступніцтва Марыі. Усе цяжкасці пераносіў, спалучаючы з пакутамі Хрыста і нястомна паўтараючы: “Totus Tuus”. Апошнія гады яго пантыфікату былі часам, каб паказаць Божую ўсемагутнасць у цярпенні і незвычайным імкненні да Дому Айца.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.