ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

12 сакавіка 2017 года

Ад шчырага сэрца

 
СВ. ЮЗАФА

❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін жадаем натхнення Святога Духа на кожны дзень пастырскай паслугі, надзейнай апекі святога Заступніка і ўсіх Божых ласкаў. Няхай кожны дар, які Ты атрымліваеш ад Пана, будзе моцнай падтрымкай на жыццёвым шляху.
Мама і родныя
❧✿☙
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін складаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай паслуга на ніве Пана прыносіць задавальненне і шчодры плён, а побач заўсёды будуць добразычлівыя людзі. Жадаем таксама моцнага здароўя, душэўнага супакою, усіх дароў Святога Духа і Божага бласлаўлення на кожны дзень.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юзафу Ганьчыцу з нагоды Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай міласэрны Бог узнагародзіць Вас моцным здароўем, сілай і нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Богу і людзям. Няхай Маці Божая нястомна Вамі апекуецца, а Святы Дух удзяляе свае шчодрыя дары. Шчасці Божа!
Францішканскі ордэн свецкіх і Ружанцовыя колы з парафіі Тэалін
❧✿☙
Паважанаму Ксянзу Пробашчу Казіміру Мураву з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, цішыні ў сэрцы, мноства прыгожых, спакойных, сонечных і бласлаўлёных дзён. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы Казімір нястомна Вамі апекуюцца, а Святы Дух спасылае свае дары. Шчодрых Божых ласкаў на кожны день святарскай паслугі і добрых людзей побач. Шчасці Божа!
З удзячнасцю, былыя парафіяне
❧✿☙
Паважаным Айцу Казіміру Енджэйчаку і Ксяндзу Казіміру Мураву з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, няспыннай апекі Маці Божай, стойкасці на святарскім шляху, які вызначыў Вам усемагутны Бог, а таксама людской дабрыні.
Сем’і Орлюкас, Юадэшка
❧✿☙
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, радасці, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка. Шчасці Божа!
Верныя парафіяне з в. Асташа, Францішканскі ордэн свецкіх і Ружанцовыя колы з парафіі Тэалін
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Збігневу Драгулу з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою на кожны дзень душпастырскай паслугі, аптымізму, нязгаснага запалу веры, надзеі і любові. Няхай Пан Бог заўсёды Вас бласлаўляе, а Найсвяцейшая Маці і святы Заступнік нястомна апекуюцца Вамі. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам са Старых Васілішкаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юзафу Ганьчыцу з нагоды Імянін жадаем Божага бласлаўлення. Няхай кожны дзень жыцця будзе напоўнены здароўем, шчасцем і радасцю. Святы Дух няхай асвячае шлях і вядзе па Божых сцежках, Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі, а праца на ніве Пана прыносіць шчодры плён. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Ліды, парафія Святой Сям’і
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробшчу Юзафу Багдзевічу з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, людской зычлівасці, усіх Божых ласкаў на кожны дзень жыцця, апекі Маці Божай і святога Заступніка. Дзякуем за адкрытае сэрца, адданую працу, мудрыя словы, клопат пра касцёл і людзей. Нізкі паклон за працу ў нашай парафіі!
Касцёльны камітэт і вернікі з парафіі свсв. Космы і Дам’яна, Астравец
❧✿☙
Паважанаму Айцу Валерыю Шэйгерэвічу з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні. Няхай міласэрны Бог нястомна ўзмацняе Вас у пакліканні, адорвае патрэбнымі ласкамі ў кожную хвіліну жыцця, а Маці Божая штодзённа ўзносіць нашыя малітвы за Вас да Божага трону.
З удзячнасцю, парафіяне са Свіслачы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Шэмету з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, стойкасці ў душпастырскай паслузе, апекі Панны Марыі, дароў Святога Духа. Няхай Бог пранікне ў глыбіню Вашага сэрца, прынясе радасць і супакой. Дзякуем за добрае сэрца і любоў да нас.
Малітоўныя групы МБ Супакою і Рыцарства св. Міхала Арханёла, Гродна-Аўгустовак
❧✿☙
Паважаны Айцец Пробашч Валерый Шэйгерэвіч! Віншуем Вас з Днём нараджэння! Жадаем дароў Духа Святога, здароўя, доўгіх гадоў жыцця. Няхай Езус і Маці Божая апекуюцца Вамі і штодзённа адорваюць радасцю, а міласэрны Бог бласлаўляе праз усё жыццё. Дзякуем за Вашы малітвы, душпастырсткую працу, добраўпарадкаванне тэрыторыі пры касцёле, клопат аб людзях, а Вашай маме – за добрага сына святара.
Вернікі з парафіі Поразава
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Пробашч Леон Лішык! Віншуем Вас з Імянінамі і юбілейным Днём нараджэння. Перасылаем самыя сардэчныя віншаванні: шмат сіл і нязгаснага запалу ў службе Богу і людзям, шчодрых Божых ласкаў, апекі Маці Божай Няспыннай Дапамогі, моцнага здароўя на доўгія гады жыцця. Няхай добрае і чулае сэрца будзе перапоўнена радасцю, любоўю і верай, а сіла Божага слова дапамагае быць мудрым правадніком на дарозе сапраўднага дабра сярод розных сумненняў і спакус.
Былыя парафіяне касцёла св. Міхала з Нецечы сем’і Гурскіх, Нацэвіч і Рахатка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Алегу Кудэрку з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, радасці, святла Духа Святога і нястомнай апекі Марыі Панны. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю, а выконваемая праца прыносіць радасць і бласлаўлёны плён.
Малітоўныя групы МБ Супакою і Рыцарства св. Міхала Арханёла, Гродна-Аўгустовак
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Ханько з нагоды Дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, побач будуць зычлівыя людзі, Дух Святы пранікае ў глыбіню Вашага добрага, чулага і адкрытага сэрца. Радасці, усмешкі, стойкасці ў святарскай паслузе. Дзякуем Вам за распалены агонь веры і адданую паслугу на карысць Богу і людзям. Шчасці Божа!
Сем’і Крывіцкіх, Яновіч і Пашэнка з Гродна
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Рудзевічу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем: няхай Бог адорыць Цябе здароўем, сілай і радасцю. Няхай Езус Хрыстус апекуецца Табою і прытуляе да свайго сэрца, Дух Святы ўзмацняе душу і цела, Маці Божая ніколі не пакідае, а святы Заступнік нястомна дапамагае ў кожны дзень жыцця.
Мама, брат Дзмітрый і брат Генадзь з сям’ёй
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Казіміру Жывалеўскаму з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усяго самага найлепшага: моцнага здароўя, штодзённай радасці, душэўнага супакою, рэалізацыі ўсіх планаў і намераў, а таксама добразычлівых людзей на жыццёвым шляху і поспехаў у душпастырскай працы. Няхай Маці Божая і святы Заступнік апекуюцца Табою кожны дзень, а ўсемагутны Бог шчодра бласлаўляе.
Мама, браты і сёстры
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Віктар Субель! З нагоды Дня нараджэння складаем букет шчырых пажаданняў. Няхай Пан Езус блаславіць кожны дзень жыцця, адорыць моцным здароўем, цеплынёй, любоўю і радасцю. Няхай годна перажываюцца ўсе цяжкасці, а служба Богу і людзям прыносіць задавальненне і шчодры плён. Маці Божая няхай ахінае сваёй мацярынскай апекай, а Дух Святы ўдзяляе неабходныя ласкі і дары. Цярплівасці, сіл, вытрымкі. Дзякуем за добрае шчырае сэрца, мудрыя павучанні і цудоўны прыклад веры.
Парафіяне з касцёла Нараджэння НПМ у Трабах
❧✿☙
Паважанаму Айцу Раману Цесляку з нагоды Дня нараджэння і Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Жадаем святла і моцы Духа Святога. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі ласкамі на доўгія гады, смутак няхай абмінае, а жыццё плыве ў радасці. Шчасці Божа!
Парафіяне з Парэчча
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Пецюну з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, радасці, дабрабыту. Няхай Маці Божая ахінае Вас мацярынскай апекай, Пан Езус бароніць ад няшчасцяў, а Дух Святы шчодра адорвае ўсімі патрэбнымі ласкамі. Шчасці Божа!
Ружанцовае кола, Пагародна
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Віктар Субель! Мы Вам шчыра ўдзячны за тое, што выхоўвалі ў веры з дзяцінства. Сёння плён Вашай працы штодзённай на Божай ніве каласіцца. Хай пачуе Пан Бог малітвы, просьбы нашы прыме ў нябёсах, і ўдзеліць Ксяндзу дарагому шмат здароўя, шчаслівага лёсу. Хай Пан Езус бароніць нястомна і вядзе па дарозе абранай, а Яго Найсвяцейшая Маці апекуецца і дапамагае.
Шчасці Божа! Касцёльны камітэт, члены Апостальства дапамогі чысцовым душам і парафіяне з касцёла Святой Тройцы ў Сурвілішках

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.