ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

15 студзеня 2017 года

Ад шчырага сэрца

 Навяртанне апостала Паўла

◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Дзмітрыю Урбановічу і Артуру Валчкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаю моцнага здароўя на доўгія гады, штодзённай радасці, натхнення, шчодрых Божых ласкаў. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас сваімі дарамі і бласлаўленнем, дапамагае ў святарскай працы, а Маці Божая ахінае мацярынскай апекай, любоўю і ласкай.
Здзіслаў з парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні здароўя, радасці, доўгіх гадоў жыцця. Няхай Дзіцятка Езус і Яго Найсвяцейшая Маці заўсёды Вамі апекуюцца, ахінаюць цеплынёй сваіх сэрцаў, а побач будуць зычлівыя людзі. Дзякуем за шматгадовую працу ў нашай парафіі, шчырыя і мудрыя казанні. Няхай з твару ніколі не знікае ўсмешка. Шчасці Божа!
Былыя парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Смаргоні
◊◊◊
Дарагі Ксёндз Здзіслаў Вэдэр! З нагоды Дня нараджэння прагнем ад шчырага сэрца і ўсёй душы скласці Вам найлепшыя пажаданні. Няхай Бог адорвае ўсімі неабходнымі дарамі, а жыццё праходзіць у радасці. Няхай Езус вядзе сапраўднай дарогай святарства, якую Вы выбралі, Найсвяцейшая Маці прытуляе да свайго сэрца, абараняе ў цяжкія хвіліны жыцця, а Святы Дух узмацняе душу і цела. Заўсёды памятаем і молімся за Вас.
Апостальства Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Каноніку Генрыху Яблоньскаму з нагоды Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні: шмат здароўя, бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху, і нязгаснага запалу да працы. Няхай радасць спадарожнічае Вам кожны дзень душпастырскай паслугі, а Святы Дух асвячае шлях і вядзе за Хрыстом.
Апостальства З малітвай, удзячныя парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Чэславу Паўлюкевічу з нагоды Дня нараджэння прагнем скласці мноства гарачых пажаданняў. Няхай кожны чарговы дзень Вашага жыцця будзе прыгажэйшым за папярэдні, поўным любові, веры і даверу. Няхай Вас акружаюць сапраўдныя сябры, якія пададуць руку, калі будзе цяжка. З аптымізмам глядзіце ў будучыню, з радасцю – у мінулае. Жадаем мноства нагод для ўсмешкі, бо яна робіць свет навокал больш каляровым. Жадаем сіл у пакананні штодзённасці, святла Святога Духа ў абвяшчэнні Божага слова, якое трапляе да нас дзякуючы Вам. Шмат шчасця, а значыць блізкасці Езуса, бо толькі Ён дае сапраўднае шчасце!
Апостальства З дарам малітвы, удзячныя парафіяне з Росі
◊◊◊
Шаноўным Генавефе Марцінкевіч, Вандзе Геда, Вераніцы Бурбе з нагоды Дня нараджэння шчыра жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця, нястомнай апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Ваша здароўе будзе моцным, а радасць – штодзённай. Няхай планы рэалізуюцца, а навокал заўсёды будуць добразычлівыя людзі. Шчасці Божа!
Апостальства Францішканскі ордэн свецкіх, Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Леону Ладышу з нагоды Дня нараджэння, свят Божага Нараджэння і Новага года ад шчырага сэрца жадаем усіх патрэбных ласкаў ад Усемагутнага, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа, разважлівасці і моцы ў выкананні святарскай паслугі. Дзякуем за ахвярную працу, добразычлівасць і абвяшчэнне Божага слова. Жывіце ў здароўі і радасці! Няхай Ваша сэрца будзе напоўнена супакоем і любоўю.
Апостальства З малітвай, вернікі з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Войстаме

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.