ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

IV Нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Такім было нараджэнне Езуса Хрыста: пасля заручын Маці Ягонай Марыі з Юзафам, перш чым пачалі жыць разам, яна зачала ад Духа Святога. Юзаф жа, муж Яе, будучы справядлівым і не хочучы зняславіць Яе, хацеў патаемна адпусціць Яе. Калі ён надумаў гэта, вось анёл Пана з’явіўся яму ў сне і сказаў: “Юзэфе, сыне Давіда! Не бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо тое, што нарадзілася ў Ёй, ёсць ад Духа Святога. Яна ж народзіць Сына, і дасі Яму імя Езус, бо Ён збавіць народ свой ад ягоных грахоў”. А ўсё гэта сталася, каб збылося сказанае Панам праз прарока, які кажа: “Вось Дзева зачне і народзіць Сына, і дадуць Яму імя Эммануэль, што азначае «з намі Бог»”. Абудзіўшыся ад сну, Юзаф зрабіў, як загадаў яму анёл Пана, і прыняў жонку сваю.

Мц 1, 18–24


Эммануэль – Бог з намі
   Прадказаны прарокам Ісаем Эммануэль прыходзіць у свет, каб мы сталі сапраўднымі Божымі дзецьмі. Ён нараджаецца сярод людзей, прыняўшы чалавечую натуру і стаўшы адным з нас. Прыходзіць не як валадар, аўтарытэт, кароль, не акружае сябе прыдворнымі, світай, гвардыяй, не адгароджваецца мурам, калючым дротам і легіёнамі ахоўнікаў, не ездзіць на браніраваным аўтамабілі. “Не ломіць надломленай трысціны і не гасіць тлеючана кноту” (параўн. Іс 42, 3). Ён аб’яўляецца як дзіця, у хлеўчыку, сярод хатніх жывёл, у беднасці і прастаце: убогае і пазбаўленае ўсіх правоў і атрыбутаў боскасці, каб быць разам з чалавекам, а не супраць яго.
    Бог з самага пачатку знаходзіцца побач з людзьмі, шукаючы іх і спрабуючы прывесці да сябе. Дык чаму многія адыходзяць, абвінавачваючы Яго ў тым, што з’яўляецца “далёкім”, “патрабавальным”? Чалавек XXI стагоддзя, чаму табе так цяжка паверыць, што Бог сапраўды на тваім баку?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.