ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

4 снежня 2016 года

Ад шчырага сэрца

 БЕЗЗАГАННАЕ ЗАЧАЦЦЕ НПМ

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Салабуду з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем шмат радасці, душэўнага супакою, сіл і цярплівасці ў штодзённай паслузе, а таксама добрых і зычлівых людзей навокал. Няхай Пан Бог штодзённа Вас бласлаўляе, Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай і любоўю, а Святы Дух спасылае шчодрыя дары.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанай Сястры Валерыі з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, шчасця, поспехаў, добразычлівых людзей побач, апекі Маці Божай. Няхай Бог штодзённа дадае Вам сіл, аптымізму і надзеі на лепшае.
Сям’я Рудых
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Кеўлюку з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, радасці, супакою, нястомнасці ў душпастырскай працы на кожны дзень. Заўсёды будзьце ахоплены промнямі Божай міласэрнасці, ласкай і апекай Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Заступніка. Шчасці Божа!
Парафіяне з Ішчална і Скрыбаўцаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Кеўлюку з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Твой святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а побач знаходзяцца толькі добразычлівыя людзі. Няхай супакой і радасць паселяцца ў Тваім сэрцы, а ўсмешка ніколі не сыходзіць з твару. Жадаем шмат здароўя, сіл і стойкасці, а таксама моцнай веры, надзеі і любові.
Мама і родныя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Пікулу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою. Няхай з Божай дапамогай здзяй- сняюцца планы і намеры, Маці Божая няспынна клапоціцца пра Вас, а Усемагутны ўзнагародзіць за дабрыню. Шчасці Божа!
З павагай і ўдзячнасцю, парафіяне з Варнянаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Здзіславу Пікулу з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Езус Хрыстус, якога штодзённа трымаеце ў святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае годна выконваць паслугу. Жывіце ў здароўі і радасці. Няхай Ваша сэрца заўсёды будзе напоўнена супакоем і любоўю, а побач будуць добрыя і шчырыя людзі. Дзякуем за пра- цу ў нашай парафіі, духоўную апеку, клопат аб нашай святыні, увагу да кожнага верніка, навуку, шчырую малітву, цярплівасць, добрае сэрца і ўсмешку.
З малітвай і ўдзячнасцю, вернікі і Касцёльны камітэт з парафіі Унебаўзяцця НПМ у Дзятлаве
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Учкуронісу ў Дзень нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні ўсіх Божых ласкаў на кожны дзень. Няхай на дарозе, якую ўказаў Пан, Вам заўсёды спадарожнічаюць Езус і Яго Найсвяцейшая Маці, а жывы агонь Святога Духа, які палае ў Вашым сэрцы, ніколі не аслабне. Дзякуем за шчырыя малітвы, мудрыя казанні і прыклад набожнасці.
Парафіяне са Старога Сяла
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яўгену Учкуронісу з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя і радасці на кожны дзень. Няхай святы Заступнік штодзённа Вам спадарожнічае, усемагутны Бог ахінае сваім бласлаўленнем, Маці Божая нястомна апекуецца і абараняе ад усякага зла, а Анёл-ахоўнік асцерагае заўсёды і ўсюды. Дзякуем за клопат пра нас і нашу святыню.
Удзячныя вернікі з парафіі Луконіца
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Казлоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, шчасця, душэўнага супакою, радасці і стойкасці. Няхай Святы Дух адорвае Вас усімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці і святы Заступнік ахоўваюць ад усякага зла.
Вернікі з капліцы Масаляны
◊◊◊
Паважанаму Айцу Андрэю Жылевічу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў, моцы і цярплівасці ў выкананні душпастырскіх абавязкаў. Няхай добры Бог, якому Вы даверыліся, дапамагае пераадолець усе цяжкасці, а дарога, якой штодзённа крочыце, будзе шчаслівай і бласлаўлёнай. Няхай здароўе будзе моцным, а ў сэрцы заўсёды жывуць вера, надзея і любоў. Няхай добры і міласэрны Бог штодзённа Вас бласлаўляе, каб далей крочыць па дарозе святарства. А мы заўсёды будзем маліцца за Вас.
Малітоўнае кола “Маргарытка” з в. Сураж
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Лысаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца складаем шчырыя пажаданні, словы ўдзячнасці, павагі і прызнання. Жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, здзяйснення ўсіх мар і намераў, стойкасці, зычлівасці і добрых людзей побач. А мы са свайго боку будзем маліцца за Вас. І хоць цяпер працуеце далёка, памятаем, паважаем і любім Вас, а таксама чакаем сустрэчы.
Кола “Маргарытка” з в. Сураж
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды Імянін ад шчырага сэрца, з глыбокай павагай і ўдзячнасцю перасылаем пажаданні Божага бласлаўлення, добрага здароўя, душэўнай раўнавагі, супакою ў сэрцы, дароў Хрыста. Няхай пранікнёныя казанні і прыгожыя навучанні, якія гучаць з Вашых вуснаў падчас кожнай св. Імшы, і надалей радуюць душы людзей, а святло веры распаўсюджваецца на ўсіх і прыводзіць да навяртання тых, хто яшчэ не пазнаў Хрыста. Бязмежна ўдзячныя Вам за шчырыя малітвы, прыклад набожнасці, памяркоўнасць, тактоўнасць і клопат аб нашай святыні і парафіянах. Заўсёды памятаем пра Вас у сваіх малітвах. Няхай усемагутны Бог аддзячыць Вам за ўсё, што для нас зрабілі, а Маці Божая асвятляе жыццё промнямі сваёй міласэрнасці.
Віталій і Аліцыя Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Айцу Веславу Дамброўскаму з нагоды Імянін шчыра жадаем моцнага здароўя, няспыннай радасці, душэўнага супакою, шчасця і поспехаў у рэалізацыі ўсіх намераў, а таксама штодзённай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і шчодрага плёну на ніве Пана. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Дварца
◊◊◊
Паважанай Сястры Антоніі Шэйгерэвіч з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца складаем шчырыя віншаванні. Няхай Маці Божая Кангрэгацкая ахінае Цябе сваім плашчом і сцеражэ ў цяжкія хвіліны жыцця. Пан Бог блаславіць Цябе і маму, адорыць шматлікімі ласкамі, здароўем на доўгія гады і радасцю. Дзякуем за малітвы, усмешку і зычлівасць да людзей. Шчасці Божа!
Парафіяне з Поразава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Прэфекту Андрэю Лішко з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, усмешкі на твары, радасці і нязгаснага запалу ў сэрцы. Няхай Бог, які паклікаў Вас да святарства, узнагародзіць і ўзмоцніць, каб жыццё было напоўнена дабрынёй, любоўю і надзеяй. Няхай Дух Святы адорвае сваімі дарамі, каб Вашы казанні маглі надалей радаваць і ратаваць душы. Жадаем добрых людзей на святарскім шляху. Дзякуем за паслугу ў нашай капліцы.
Удзячныя вернікі з капліцы Божай міласэрнасці ў Свіслачы
◊◊◊
Паважанаму Айцу Вальдэмару Слоту з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, дароў Святога Духа і шчодрага плёну на ніве Пана. Няхай здароўе, радасць і супакой ніколі Вас не пакідаюць, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму Айцу Пробашчу Вальдэмару Слоту з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, сіл і стойкасці ў святарскай паслузе, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка. Дзякуем за няспынны клопат аб узрастанні нашай веры, апеку аб святыні і парафіянах.
Парафіяне з касцёла Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму Айцу Андрэю Ядкоўскаму з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, цярплівасці, моцнай веры, надзеі, зычлівасці і пашаны ад людзей. Няхай добры Бог дапамагае ў рэалізацыі паклікання, абвяшчэнні Евангелля і пашырэнні Божага Валадарства на зямлі. Памятаем пра Вас у сваіх малітвах.
Парафіяне з касцёла Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Пікулу з нагоды Імянін жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень душпастырскай паслугі, апекі Марыі Успамогі Хрысціян, а таксама моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, усмешкі на твары, душэўнага супакою і радасці. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе і ўмацоўвае Вас сваімі ласкамі за ўсё добрае, што Вы робіце.
Дзеці і моладзь з араторыя ім. бл. мучанікаў з Познані
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Артуру Малафею з нагоды 35-годдзя перасылаем букет найлепшых пажаданняў: шчодрых дароў Святога Духа, моцнага здароўя, душэўнага супакою і шмат сіл для выканання абавязкаў і планаў. Няхай моц Божай ласкі заўсёды асвятляе Ваш шлях, Маці Божая Вастра- брамская разам з войскам Анёлаў сцеражэ і абараняе Вас ад усіх нягод, суцяшае ў цяжкія хвіліны і прытуляе да свайго сэрца. Няхай Ваш святарскі шлях прыносіць шчодры плён і ніколі не згасае промень Божай міласэрнасці ў сэрцы. Дзякуем за тое, што Вы з намі і для нас.
Удзячныя вернікі з парафіі Гродна-Аўгустовак
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Капелану Андрэю Радзевічу з нагоды Імянін ад усяго сэрца прагнем скласці пажаданні шчодрых Божых ласкаў ад нашага Пана і толькі радасных хвілін у жыцці. Дзякуем за тое, што ў кожнай патрэбе Вы з намі, дзеліцеля дабрынёй і радасцю, лагодзіце смутак. Няхай Дух Святы апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі.
Ад імя ўсіх членаў Таварыства палякаў – ахвяр палітычных рэпрэсій – сібіракоў, старшыня Галіна Якалцэвіч
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яўгену Учкуронісу з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай, дароў Духа Святога, узрастання ў святасці і моцнага здароўя. Дзякуем Пану Богу за Вашае служэнне, цеплую ўсмешку і адкрытае, чулае на людзей сэрца. Шчаслівыя, што маем такога святара.
З малітвай, вернікі з парафіі Дзярэчын

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.