ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Ці забараняе Касцёл кадзіравацца ад залежнасцей?

Задай пытанне

Залежная асоба знаходзіцца ў асаблівым становішчы, звязаным з абмежаваннем яе свабоды. У такой сітуацыі чалавек патрабуе дапамогі бліжніх, а таксама людзей, якія займаюцца лячэннем залежнасцей на прафесійным узроўні.
    У асабліва складаных выпадках неабходна прайсці курс лячэння ў медыцынскіх установах.
    Клопат пра жыццё і здароўе ў фізічным, псіхічным і духоўным вымярэннях з’яўляецца часткай навучання Касцёла. Яно спасылаецца на тое, што чалавек павінен прымаць такія рашэнні, якія дапамогуць яму рэалізаваць Божы план у сваім жыцці.
    Кадзіраванне ад залежнасцей – адзін з метадаў, які свет прапануе сучаснаму чалавеку. Існуюць розныя меркаванні адносна гэтага. Напрыклад, у Вікіпедыі аўтар артыкула пра кадзіраванне негатыўна ставіцца да тэрапеўтычнага ўмяшальніцтва, называючы яго шарлатанствам. Сапраўды, дадзены спосаб лячэння недастаткова даследаваны. На сённяшні момант існуе вельмі мала інфармацыі, каб даваць поўную ацэнку гэтаму метаду.
Згодна з вышэй узгаданым меркаваннем, кадзіраванне лічыцца не толькі амаральным, але і нязгодным са здаровым сэнсам. Катэхізіс каталіцкага Касцёла перасцерагае вернікаў ад практык, звязаных з магіяй ці зваротам да д’ябла. Таму пры выкарыстанні розных метадаў лячэння залежнасці абавязвае пытаць у спецыялістаў, якой моцай праводзіцца тая ці іншая тэрапія. Рэкамендуецца карыстацца дапамогай хрысціянскіх псіхолагаў, псіхатэрапеўтаў, псіхіятраў і ўрачоў, якія ў сваёй дзейнасці кіруюцца прынцыпамі Евангелля.
    Разглядаючы варыянт кадзіравання, вернік павінен захоўваць вялікую асцярожнасць і пільнасць у выбары бяспечнага метада лячэння (няхай ён нават будзе звязаны з працяглым працэсам рэгенерацыі арганізму, фізічнай і духоўнай сферы). Неабходна, каб чалавек ацаліўся цалкам i быў здольны прымаць свядомыя, дабравольныя і доўгатэрміновыя рашэнні адносна сваёй будучыні. Неацэннай у гэтай сітуацыі будзе малітоўная дапамога з боку родных і сяброў залежнага. Жыццёвы досвед паказвае, што працэс вызвалення ад залежнасці патрабуе часу, цярплівасці і цяжкай працы над сабой.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.