ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

II Нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
У тыя дні з’явіўся Ян Хрысціцель, які навучаў у Юдэйскай пустыні і казаў: “Пакайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае”. Бо гэта той, пра каго сказаў прарок Ісая: “Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму”. Сам жа Ян меў адзенне з вярблюджай воўны і скураны пояс на бёдрах сваіх; а ежай яму была саранча і дзікі мёд. Тады Ерузалем і ўся Юдэя, і ўсе ваколіцы Ярдана выходзілі да Яго. І прымалі хрост ад яго ў рацэ Ярдан, вызнаючы свае грахі. Убачыўшы многіх фарысеяў і садукеяў, якія прыходзілі да яго хрысціцца, ён сказаў ім: “Племя змяінае, хто навучыў вас уцякаць ад надыходзячага гневу? Прынясіце ж годны плён пакаяння, і не думайце казаць у думках сваіх: «Наш айцец – Абрагам». Бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узняць дзяцей Абрагаму. Ужо і сякера прыкладзена да карэння дрэваў; бо кожнае дрэва, што не дае добрага плоду, будзе ссечана і кінута ў агонь. Я хрышчу вас у вадзе для пакаяння, але той, хто ідзе за мною, мацнейшы за мяне, і я не варты несці сандалі Ягоныя. Ён будзе хрысціць вас Духам Святым і агнём. Лапата Ягоная ў руцэ Яго, і Ён ачысціць гумно сваё і збярэ пшаніцу сваю ў свіран, а мякіну спаліць агнём непагасным”.

Мц 3, 1–12


Патрэба шчырага навяртання
   Апраўданне – найчасцейшая рэакцыя на сітуацыі, якія вымушаюць зрабіць перад іншым справаздачу са сваіх паводзін. Мы прыдумваем розныя адгаворкі, каб захаваць, як здаецца, непахісным свой аўтарытэт.
    Так паступалі фарысеі і садукеі. Яны прымалі хрост ад Яна, бо гэта было папулярна у той час. “Калі ўвесь народ ідзе хрысціцца, дзе яго правадыры?”. Баючыся пачуць падобныя пытанні, яны ішлі разам з усімі.
    Ян Хрысціцель прыпамінае ім аб навяртанні, калі трэба скрушыць сваё сэрца перад Богам, пакаяцца і змяніць свае паводзіны на лепшыя. У гэтым чалавеку не дапамагаюць апраўданні: “Мой айцец – Абрагам”, “Я не вінаваты, гэта дрэнныя людзі перашкаджаюць мне быць добрым” ці “Я – начальнік / міністр / ксёндз, мне можна тое, што нельга іншым”... Бог глядзіць у сэрца кожнага і ўсё бачыць. Неабходна шчыра навяртацца з грахоў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.