ГРОДНА
Аўторак,
15 кастрычніка
2024 года
 

Калі Касцёл дапускае стэрылізацыю?

Задай пытанне

Ці існуюць выпадкі, калі Касцёл дапускае стэрылізацыю? Якое мае стаўленне да працэдуры перавязкі матачных труб дзеля таго, каб адкласці цяжарнасць?
Стэрылізацыя дапушчальная ў тым выпадку, калі матка пасля родаў або з-за кесарава сячэння пашкоджана настолькі, што па медыцынскіх паказаннях неабходна яе поўнае выдаленне (гістэрактамія), каб пазбегнуць сур’ёзнай небяспекі для жыцця і здароўя маці. Праводзіць такую аперацыю дазваляецца, паколькі яна мае непасрэдна тэрапеўтычны характар, хоць і прадбачыцца канчатковае бясплоддзе.
    У выпадку, калі матка (напрыклад, пасля родаў) знаходзіцца ў стане, які не пагражае непасрэдна жыццю і здароўю жанчыны, але мяркуецца, што яна не зможа вынасіць цяжарнасць без рызыкі (нават сур’ёзнай) для яе, то выдаляць матку недапушчальна. Непрымальным з’яўляецца таксама замена гістэрактаміі працэдурай перавязкі матачных труб, улічваючы, што пераследуецца тая ж мэта (папярэджанне верагоднай цяжарнасці), але з дапамогай менш складанай працэдуры для ўрача і менш рызыкоўнай для жанчыны.
Апошнія два прыклады пападаюць пад катэгорыю прамой кантрацэпцыі, якая асуджаецца Касцёлам. Але існуюць іншыя маральна дапушчальныя шляхі пазбягання цяжарнасці.
    Перш за ўсё, маюцца на ўвазе метады натуральнага планавання, заснаванага на распазнанні плодных і няплодных дзён жаночага цыклу. Звяртаючыся да гэтых спосабаў, хрысціянін ідзе шляхамі Божымі, не парушаючы задуму Пана адносна чалавечай сексуальнасці. “Ужыванне такіх метадаў заснавана на пашане да цела мужа і жонкі; яно падтрымлівае пяшчотную сувязь паміж сужэнцамі і спрыяе выхаванню сапраўднай свабоды” (Катэхізіс каталіцкага Касцё- ла, 2370). Гэты метад патрабуе пэўных намаганняў і кантролю над сабой, паколькі прадугледжвае назіранне і перыяды ўстрымання.
    Метады натуральнага планавання, заснаваныя на саманазіраннях жанчыны (такія, як сімптатэрмальны), мала вядомыя на постсавецкай прасторы, у тым ліку і сярод урачоў. Яго надзейнасць значна вышэй надзейнасці штучнай кантрацэпцыі. Натуральнае планаванне – гэта свядомы падыход да сужэнскіх адносін. Пры правільным яго ўжыванні муж і жонка дастаткова матываваныя, каб практыкаваць перыядычнае ўстрыманне, вучыцца кантраляваць свае інстынкты і паважліва ставіцца да любімага чалавека.
    Навучыцца гэтым метадам можна ў Каталіцкай сямейнай кансультацыі, якая знаходзіцца па адрасе: г. Гродна, вул. К. Маркса, 24. Кансультант па сямейным жыцці і інструктар па планаванні сям’і прымаюць па серадах з 18.00 да 20.00. Папярэдне азнаёміцца з сімптатэрмальным метадам можна ў кнізе А.А. Шмакава “Метады распазнання фертыльнасці, ці калі магчыма зачацце” або Яцка Пулікоўскага “Жыць у гармоніі з чалавечай натурай”.
   Набыць кнігі можна ў дыяцэзіяльнай краме па адрасе: г. Гродна, вул. К. Маркса, 4.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  77

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.