ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (126)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Зараз час місіі і адвагі, адважнага ўмацавання няўстойлівых крокаў, аднаўлення смаку прысвячэння сябе Евангеллю і даверу да сілы, якую нясе місія. Гэта час адвагі, нават калі яе наяўнасць не з’яўляецца гарантыяй поспеху. Яна патрабуецца ад нас для таго, каб змагацца, але неабавязкова, каб перамагчы; каб абвяшчаць, але неабавязкова, каб пераканаць. Адвага патрэбна, каб быць альтэрнатыўнымі свету, аднак, ніколі не станавіцца палемічнымі ці агрэсіўнымі. Каб быць адкрытымі для ўсіх, не памяншаючы абсалютнасці і выключнасці Хрыста, адзінага Збаўцы ўсіх. Каб змагацца з нявер’ем, але не станавіцца пыхлівымі.
        
Анёл Панскі са Святым Айцом, 23.10.2016   †


biskupКс. бп Аляксандр Кашкевіч

   Калі адгаворваем Ружанец, разважаем таямніцы з жыцця Езуса і Марыі, вучымся яднаць нашу штодзённасць з Богам, прымаць усё, што Ён нам дае, з верай, пакорай і ўдзячнасцю. Таму ружанцовая малітва з’яўляецца вялікай і незвычайнай школай рэчаіснасці, у якой кожны знойдзе штосьці для сябе: дзіця і стары, мужчына і жанчына, свецкая і духоўная асоба, бедны і багаты, прастак і мудрэц, святы і грэшнік.
    Для ўсіх, хто моліцца Ружанцам, ён становіцца цудоўнай духоўнай ежай, якая ўзбагачае, умацоўвае, напаўняе сэрца супакоем, мужнасцю і сапраўднай Божай радасцю.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас сустрэчы Колаў Жывога Ружанца ў Капцёўцы, 29.10.2016

Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Нам небходна прызнаць сваю грахоўнасць і недасканаласць. Прыняцце ўласных памылак з’яўляецца першым крокам да вырашэння праблемы, якая з-за іх узнікла. У той жа час абвінавачванне іншага ў асабістых цяжкасцях, асабліва духоўных, нічога не дасць, бо не вядзе да іх урэгулявання. У адной старой хрысціянскай прыказцы гаворыцца, што зграшыць – гэта па-чалавечы, таму што з-за першароднага граху мы схільныя да зла. Але трываць у граху – ужо д’ябальская справа.
    Прыярытэтам жыцця неабходна выбіраць пакору, а не ганарлівасць. Гонар – гэта стаўленне, якое прымушае нас як быццам “крэдытаваць” сябе саміх. Вось, маўляў, я здольнейшы, разумнейшы, спраўнейшы, прыгажэйшы, мацнейшы за іншых і г. д. Але трэба памятаць аб тым, што Бог, а не чалавек, мае апошняе слова і што час усё расставіць па сваіх месцах. Гісторыя пацвердзіла гэта неаднойчы.
    У нас няма кантролю над часам. Кожны мае абмежаваную, вызначаную Богам колькасць сардэчных скарачэнняў. Таму не ганарлівасць, але Хрыстовая пакора будзе лічыцца ў канцы жыцця.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай у ХХХ Звычайную нядзелю

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  259

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.