ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

XXXIII Звычайная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Калі некаторыя гаварылі пра святыню, што яна ўпрыгожана каштоўнымі камянямі і дарамі, Езус сказаў: “Прыйдуць дні, калі з таго, што вы тут бачыце, не застанецца каменя на камені, які не будзе павалены”. І спыталіся ў Яго: “Настаўнік, калі ж гэта станецца і што будзе знакам, калі гэта павінна адбыцца?”. Ён сказаў: “Глядзіце, каб вас не звялі, бо шмат хто прыйдзе пад імем Маім, кажучы «гэта Я», – і: «наблізіўся час». Не ідзіце за імі. Калі ж пачуеце пра войны і хваляванні, не палохайцеся, бо спачатку гэта павінна адбыцца, але канец не адразу”. Тады сказаў ім: “Паўстане народ на народ, і каралеўства на каралеўства; будуць вялікія землятрусы, а месцамі голад і мор, і жахлівыя з’явы, і вялікія знакі з неба. Але раней за ўсё гэта накладуць на вас рукі свае і будуць пераследаваць вас, аддаючы ў сінагогі і ў вязніцы, і паставяць перад каралямі і валадарамі за імя Маё.
    І будзе гэта вам на сведчанне. Таму пастанавіце ў сэрцы сваім не клапаціцца наперад, як абараніцца, бо Я дам вам вусны і мудрасць, якой не здолеюць супрацьстаяць ці супярэчыць праціўнікі вашыя. Выдаваць вас будуць таксама бацькі, і браты, і родныя, і сябры, а некаторых з вас заб’юць. І ўсе зненавідзяць вас за імя Маё. Але і волас з галавы вашай не прападзе. Цярпеннем сваім уратуеце жыццё вашае”.

Лк 21, 5–19


Бойся толькі Бога
   Словы аб пераследаванні вучняў Хрыста актуальны і зараз. Сёння вера хрысціян таксама падвяргаецца вялікім выпрабаванням. Езус выразна заахвочвае глядзець на гэтыя нягоды як на магчымасць засведчыць аб сваёй веры.
    Рана ці позна цяжкасці закрануць кожнага: яны ўпісаны ў хрысціянскае жыццё. Многім людзям здаецца, што супрацьстаянні з’яўляюцца балючымі, моцнымі ўдарамі, якія нішчаць, прыціскаюць да зямлі. Гэта праўда, але толькі тады, калі чалавек паддаецца, ідзе за іх нашэптваннем. Таму Хрыстос дадае Апосталам адвагі і абяцае дапамогу праз словы, поўныя даверу: “Але і волас з галавы вашай не прападзе”. Езус заахвочвае сваіх вучняў не перажываць нават тады, калі іх паставяць ля сцяны, будуць вадзіць па судах, пераследаваць, калі для ўсіх яны стануць прадметам нянавісці. Пан будзе чуваць на вучнямі. І запэўнівае, што калі з-за Яго імя яны страцяць жыццё, то атрымаюць яго ў вечнасці.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.