ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

XXIX Звычайная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус расказаў сваім вучням прыпавесць пра тое, што трэба заўсёды маліцца і не падаць духам: “У адным горадзе быў суддзя, які Бога не баяўся і людзей не саромеўся. У тым самым горадзе была адна ўдава, і яна, прыходзячы да яго, казала: «Абарані мяне ад праціўніка майго». Але ён доўгі час не хацеў. А потым сказаў сам сабе: «Хоць і Бога не баюся, і людзей не саромеюся, але з-за таго, што гэтая ўдава не дае мне спакою, абараню яе, каб яна не прыходзіла больш дакучаць мне»”. І сказаў Пан: “Паслухайце, што кажа несправядлівы суддзя. Дык ці ж Бог не абароніць выбраных сваіх, якія просяць Яго дзень і ноч, хоць і марудзіць абараніць іх? Кажу вам, што неўзабаве абароніць іх. Аднак Сын Чалавечы, прыйшоўшы, ці знойдзе веру на зямлі?”.

Лк 18, 1–8


Знайсці час на любоў
   Эпоха, у якую мы жывём, характарызуецца пастаянным паспехам. Чалавек часцей наракае на недахоп часу, усё хоча зрабіць як мага хутчэй і адразу атрымаць рэзультат. Мы не маем часу на сяброў, бацькоў, сям’ю, дзяцей... Урэшце, нават на тое, каб проста жыць і быць шчаслівым. Сярод гэтага мы не раз забываемся пра Бога.
    У прыпавесці Езус паказвае важнасць малітвы і тое, што яе не можа быць зашмат. Малітва – гэта размова з Богам, неад’емная частка кантакту з Ім. Без сістэматычнай малітвы сувязь губляецца, і тады цяжка казаць пра адносіны з Панам і Яго прысутнасць у нашым жыцці.
    Такім чынам, мы павінны задумацца: ці сапраўды мы любім? Бо чалавек заўсёды знойдзе час на таго, каго любіць, і на тое, што ў сваім сэрцы лічыць важным і патрэбным.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.