ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Навошта людзі прыносяць у касцёл воты?

Задай пытанне

Кс. Чэслаў Паўлюкевіч
   У хрысціянскай традыцыі практыка ахвяравання вотаў узыходзіць да эпохі сярэднявечча. Асаблівае распаўсюджанне яна атрымала ў перыяды масавых бедстваў (эпідэмій, войнаў).
   
   Воты (з лац. donum votivum) – дар чалавека, адрасаваны Богу і Касцёлу, які з’яўляецца выразам падзякі Усемагутнаму за пэўную ласку (вылячэнне ад смяротнай хваробы, захаванне ад небяспекі, нараджэнне дзіцяці і г. д.). Атрыманне міласці Божай можа быць звязана з заступніцтвам святога або з малітвамі перад цудадзейным абразом, фігурай. І тады воты, як правіла, у той ці іншай форме прысвячаюцца заступніку або святыні.
Ахвяраванне вотаў носіць прыватны характар і не мае строга ўсталяванай афіцыйнай формы. У якасці дару могуць выступаць самыя разнастайныя прадметы (выява храма, крыж, літургічныя прыналежнасці ці ўборы і інш.). Воты ў выглядзе скульптурных выяў ног, рук, ступняў, далоняў (сведчаць аб цудах ацалення), сэрцаў (сімвалізуюць любоў да Бога і святых), а таксама ружанца (на якім маліўся той, хто атрымаў ласку) або памятных табліц вырабляюцца з золата або срэбра. Часам гэта можа быць іншы метал, пакрыты пазалотай.
    На нашых землях воты ў святынях (і асабліва ў санктуарыях) сустракаюцца нярэдка. Часам імі завешаны абразы і нават цэлыя сцены.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.