ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

11 верасня 2016 года

Ад шчырага сэрца

 podwyzszenia

◊◊◊
Дарагому брату Ксяндзу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды 60-годдзя перасылаем самыя сардэчныя віншаванні. Жадаем, каб добры Бог з неба разам з Найсвяцейшай Паннай – Маці Божай – давалі ўсё, што Табе патрэбна, а ў першую чаргу – здароўя. Жыві 100 гадоў і нават больш, змяняй сваім словам сэрцы. Няхай Бог будзе для Цябе любоўю, а Марыя – дапамогай!
Сястра Марыя з мужам Юзафам, пляменнікі Марысенька і Антоній з сям’ёй
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Анатолю Захарэўскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, радасці, усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны Ваш дзень будзе асветлены промнямі Божай міласэрнасці. Сардэчна дзякуем за адданую душпастырскую працу, адкрытае на кожнага чалавека сэрца, мудрыя і павучальныя казанні. Няхай Вам хопіць сіл для рэалізацыі планаў і намераў, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі.
Парафіяне з Міхалішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды 60-годдзя жадаем добрага здароўя, бласлаўлення і апекі Маці Божай Пясковай. Няхай Бог дадае сіл у службе радунскім парафіянам.
З павагай сем’і Сарноўскіх і Петрашэўскіх з Зялёнкі каля Варшавы (дыяц. Варшава-Прага)
◊◊◊
Паважанай Сястры Марыі Стасевіч з нагоды Дня нараджэння жадаем добрага здароўя, шмат сіл і цярплівасці. Няхай Хрыстос адорвае сваімі ласкамі, Дух Святы асвячае Ваш шлях. Марыя Панна апекуецца Вамі і вядзе найпрыгажэйшай дарогай да Пана Езуса, а кожны дзень прыносіць радасць.
Са шчырай малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанай Сястры Філатэі Ціхановіч у дзень Імянін складаем сардэчныя пажаданні. Здароўя, радасці, сіл і людской дабрыні. Дзякуем за ахвярную працу ў нашай парафіі. Няхай Пан Бог Вас бласлаўляе, а Маці Божая прытуляе да свайго сэрца.
Са шчырай малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды 60-годдзя перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе кожны дзень Вашай святарскай паслугі, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай заўсёды і ўсюды. Жадаем сапраўднай радасці, моцнага здароўя, поспехаў ва ўсім, шчасця, аптымізму і душэўнага супакою. Шчасці Божа!
“Маргарытка”, Францішканскі ордэн свецкіх і колы Жывога Ружанца з парафіі Тэалін
◊◊◊
Паважанай Спадарыні Феліксе Быкоўскай з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, добразычлівых людзей побач, душэўнага супакою і няспыннай радасці на кожны дзень. Няхай Маці Божая атуліць Вас сваім плашчом і адорыць усімі ласкамі, а Анёл-ахоўнік нястомна Вамі апекуецца.
Францішканскі ордэн свецкіх і колы Жывога Ружанца з парафіі Тэалін
◊◊◊
Усім Станіславам з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, поспехаў, сіл і стойкасці на жыццёвым шляху, шмат Божых ласкаў, а таксама апекі Найсвяцейшай Маці і святога Станіслава. Шчасці Божа!
Францішканскі ордэн свецкіх, колы Жывога Ружанца з парафіі Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем добрага здароўя, шчасця, душэўнага супакою, здзяйснення ўсіх мар, сіл і стойкасці на выбраным жыццёвым шляху. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас кожны дзень, а Найсвяцейшая Панна Марыя моцна трымае за руку і з мацярынскай любоўю вядзе праз усё жыццё. Дзякуем Пану Богу за тое, што даў нам такога ксяндза, а Вам – за навуку, веру, плённую працу, адкрытае сэрца і за рамонт нашага касцёла. Шчасці Божа!
Колы Жывога Ружанца, Апостальства дапамогі чысцовым душамі і верныя парафіяне з Радуні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Уладзіміру Шкурынскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, радасці, душэўнага супакою, добрых і зычлівых людзей побач. Няхай усемагутны Бог узмацняе Вас і адорвае сваім бласлаўленнем і любоўю на доўгія гады жыцця. Шчодрых Божых ласкаў, апекі Маці Божай, дароў Святога Духа. Няхай Пан захоўвае Вас ад бед.
З малітвай Апостальства “Маргарытка”
◊◊◊
Паважанага Ксяндза Пробашча Аляксандра Раманоўскага ад усяго сэрца віншуем з Днём нараджэння і жадаем Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай, а таксама здароўя, шчасця, цярплівасці і Божай дапамогі ва ўсіх Вашых справах. Дзякуй за ўсё, што Вы для нас робіце.
З павагай вернікі з парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пятру Вішнеўскаму з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, доўгіх гадоў жыцця, бласлаўлення, мноства радасных хвілін. Няхай Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, Дух Святы асвячае кожны дзень святарскай паслугі, Маці Божая прытуляе да свайго сэрца, а святы Заступнік апекуецца Вамі.
Парафіяне з Шылавічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Ёдзіку з нагоды Дня нараджэння дасылаем сардэчныя віншаванні. Жадаем доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, шмат сіл у рэалізацыі Божых планаў, стойкасці ў пераадольванні цяжкасцей. Няхай Пан Бог бласлаўляе Вас, Найсвяцейшая Панна Марыя і Анёл-ахоўнік вядуць шчаслівым шляхам, а Святы Дух пранікае ў глыбіню сэрца і прыносіць радасць, суцяшэнне і дні, напоўненыя Яго дарамі. Няхай промні бязмежнай міласэрнасці асвячаюць кожны дзень жыцця. Мы ўдзячныя за Вашу прысутнасць сярод нас, за любоў і дабрыню сэрца, за клопат пра нас і аднаўленне святыні.
З павагай парафіяне з Цудзенішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог Айцец адорвае асаблівымі ласкамі, Езус Хрыстус будзе прыкладам і правадніком на ўсіх шляхах, Дух Святы апраменьвае сваім святлом і надзяляе надзвычайнай харызмай, а ў сэрцы Найсвяцейшай Маці заўсёды для Вас будзе суцяшэнне як для Яе любімага сына.
З павагай сям’я Марцінкевічаў з Сапоцкіна
◊◊◊
Паважанаму Айцу Вальдэмару Слоту з нагоды Юбілею перасылаем самыя сардэ- чныя пажаданні моцнага здароўя, шчодрых дароў Святога Духа і Божых ласкаў, а таксама нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень. Няхай радасць, любоў, супакой і дабрыня заўсёды жывуць у Вашым сэрцы. Дзякуем за руплівую працу, добрыя словы і бацькоўскі клопат пра сваіх парафіян.
Вернікі з парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды Юбілею перасылаем букет сардэ- чных пажаданняў: радасці, моцнага здароўя, добразычлівасці ад лю- дзей, нязгаснага запалу веры, сіл і нястомнасці ў душпастырскай паслузе. Няхай усе непрыемнасці, якія сустракаюцца на Вашым шляху, ніколі не знеахвочваюць, а толькі ўзмацняюць і вядуць да святасці. Шчасці Божа!
Сем’і Пузач і Саковіч
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, нязгаснага запалу веры і надзеі, душэўнага супакою і аптымізму на кожны дзень. Няхай святарская паслуга прыносіць Вам радасць.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Зэльвы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Езус Хрыстус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая атуляе любоўю і апекай, а Дух Святы дапамагае вытрываць у душпастырскай паслузе і шчодра адорвае сваімі дарамі. Жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасных дзён і толькі добразычлівых людзей побач. Мы шчаслівыя і ўдзячныя Богу за тое, што сустрэлі ў сваім жыцці такога душпастыра.
З малітвай працаўнікі радунскай агароднінасушыльнай фабрыкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды Юбілею ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў і ўсіх дароў Святога Духа, а таксама апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены цяплом, радасцю, дабрынёй, любоўю і надзеяй. Няхай з дапамогай Бога і добрых людзей рэалізуюцца ўсе Вашы планы, душпастырская праца прыносіць шчодры плён, а наша малітва будзе падтрымкай у кожны дзень жыцця. Шчасці Божа!
Сем’і Цярэшчанка і Плюшчэвіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.