GRODNO
Czwartek,
18 kwietnia
2024 roku
 

28 жніўня 2016 года

Z głębi serca

 anna

◊◊◊
Паважанага Ксяндза Віталія Цыбульскага віншуем з Юбілеем! Сардэчна дзякуем за штодзённую працу ў нашай парафіі і перасылаем самыя прыгожыя пажаданні: моцнага здароўя на ўсё жыццё, радасці, аптымізму, надзеі, душэўнага супакою, сіл, стойкасці і мужнасці на кожны дзень у нялёгкай святарскай працы, Божага бласлаўлення і нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай прыклад Вашай веры, шчырасці і ахвярнасці будзе добрым узорам для ўсіх парафіян. Дзякуем за шчырае сэрца, дабрыню і Божае слова, а Вашым бацькам – за шчырага і добрага сына святара. Няхай Езус Хрыстус зберажэ ад няшчасцяў, блаславіць Вас і блізкіх Вам людзей.
З удзячнасцю былыя парафіяне з Дзятлаўшчыны
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Жураўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог дапамагае Вам заўсёды і адорвае ўсімі ласкамі на кожны дзень святарскага жыцця. Жадаем няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, штодзённай радасці, усмешкі, цішыні ў сэрцы, шчырых і зычлівых людзей побач. Усяго найлепшага!
Удзячныя парафіяне з касцёла свсв. Пятра і Паўла, Іўе
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Цыбульскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем мноства шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, моцнага здароўя, нястомнай надзеі і нязгаснага запалу ў веры. У Дзень нараджэння Вам жадаем шчыра Дабра, святла, удачы, міру. Хай Бог даруе Вам цярпенне, А ў працы – моцы і натхнення. Хай усе мары явай стануць, Усе надзеі – не падмануць.
Легіён Марыі Нястомнай Дапамогі з Іўя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Цыбульскаму з нагоды Юбілею жадаем моцнага здароўя, Божых ласкаў і апекі Панны Марыі на святарскім шляху. Просім Бога, каб Вы ўсё жыццё былі такім энергічным, чулым, адданым Богу і людзям. Дзякуем Вам за Божае слова і шчырае добрае сэрца.
Удзячныя парафіяне з капліцы МБ Вастрабрамскай, Урцішкі
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Віталій Цыбульскі! Прыміце мае сардэчныя пажаданні з нагоды Юбілею. Гады яшчэ хутчэй імчаць у даль, Усё мінае, пралятае, быццам дым. Табе жадаем, дарагі наш ксёндз Віталь, Заўсёды заставацца добрым, маладым. Здароўя моцнага і радасці жадаем, Усіх Божых ласкаў, моцы ў руках. Хай Твой Анёл Цябе аберагае На святарскага жыцця шляхах.
Удзячны парафіянін з Іўя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды Дня нараджэння жадаем добрага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою. Няхай радасць заўсёды Вам спадарожнічае, а цярплівасці і стойкасці хопіць на доўгія гады. Няхай міласэрны Бог адорвае Вас усімі сваімі ласкамі, Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух вядзе праз усё жыццё і нястомна спасылае на Вас свае дары. Дзякуем за адкрытае сэрца і адданую службу Богу і людзям.
Удзячныя вернікі з парафіі Звеставання НПМ, в. Міжэрычы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, усмешкі і радасці. Няхай добры Бог, які паклікаў да святарства, узнагародзіць і ўзмоц- ніць Вас, каб жыццё напоўнілася дабрынёй, любоўю і надзеяй. Няхай Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі, каб Вашы казанні і дапамога маглі ратаваць і радаваць людскія душы. Дзякуем за цярплівасць і радасць, якую нам прыносіце ў кожную нядзелю.
Сям’я Амбрашкевічаў, в. Клепачы
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Юрыю Ёдзiку i Вiталiю Цыбульскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданнi. Ад шчырага сэрца жадаем усiх Божых ласкаў. Няхай Езус Хрыстус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваiх святарскiх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень i адорвае здароўем на сто гадоў жыцця. Мацi Божая няхай ахiнае Вас сваёй любоўю i апекай, а Святы Дух дапамагае годна выконваць святарскую паслугу і нястомна адоравае сваiмi дарамi. Жывiце ў здароўi i радасцi. Няхай Вашыя сэрцы заўсёды будуць напоўнены супакоем i любоўю, а побач будуць добрыя i шчырыя людзi.
Вернiкi з парафіі св. Яна Паўла II, г. Смаргонь
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Артуру Валчкевiчу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца перасылаем найлепшыя пажаданнi: Божага бласлаўлення, апекi Найсвяцейшай Панны Марыi, усiх дароў ад Хрыста, моцнага здароўя, душэўнага супакою i зычлiвых людзей побач. Няхай агонь Святога Духа, якi ззяе ў Вашым сэрцы, нiколi не згасне, а радасць несцi Хрыста людзям напаўняе Вашу душу. Дзякуем Вам за навуку i веды, якiмi Вы дзелiцеся з намi, а Пану Богу – за тое, што паслаў нам Вас.
Вернiкi з парафіі св. Яна Паўла II, г. Смаргонь
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Гавецкаму з нагоды 20-годдзя святарскай паслугі ў нашай парафіі жадаем моцнага здароўя, поспехаў, цярплівасці, мужна- сці, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху. Дзякуем за духоўную апеку, спагадлівасць, нястомную працу, шчырую малітву, дабрыню і разуменне. Няхай Бог усемагутны дае Вам сілы, Дух Святы надзяляе мудрасцю і спакоем, Езус служыць прыкладам у святарстве, а Маці Божая заўсёды аберагае.
Легіён Марыі Нястомнай Дапамогі з Іўя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Сарэлу з нагоды Дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Божыя ласкі заўсёды Вас ахінаюць, дары Святога Духа прыносяць багаты плён у душпастырскай працы, а апека Маці Божай будзе надзейнай апорай на кожны дзень жыцця. Жадаем моцнага здароўя, радасці, цярплівасці, а таксама нязгаснага запалу веры, любові і надзеі.
Верныя парафіяне з Воўпы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Гавецкаму з нагоды 20-й гадавіны святарскай паслугі ў нашай парафіі перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі дабротамі і ласкамі, узмацняе ў выкананні душпастырскай працы. Дзякуем за духоўную апеку, навучанне і малітвы, а таксама за ўсё, што Вы зрабілі ў нашай парафіі: за каплічкі і прыдарожныя крыжы, прасторныя класы ў адноўленым кляштары, помнік чатыром канфесіям, фігуру Езуса ля касцёла, а таксама за цудоўны хор, пілігрымкі, фестывалі, працэсіі падчас урачыстасцей. Прыгадаць усе заслугі немажліва. Падзякаваць ксяндзу будзе справядліва. Мы за свайго ксяндза Богу хвалу ўзносім. Здароўя, шчасця, доўгіх год для ксяндза Яна просім. Шчасці Божа!
З малітвай і адданымі сэрцамі парафіяне з Іўя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Сарэлу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень жыцця будзе напоўнены Божым бласлаўленнем, радасцю і супакоем, а дабрыня і зычлівасць, якімі Вы адорваеце людзей, няхай заўсёды да Вас вяртаюцца. Мы ўдзячны Богу за тое, што Вы з намі, а таксама за цудоўны прыклад хрысціянскай шчырасці.
Вернікі з в. Дубаўцы, Плябанаўцы, Лазы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Этэлю ў сувязі з трагічнай смерцю брата складаем свае шчырыя спачуванні. Мы яднаемся з Вамі ў малітве за супакой яго душы. Легіён Марыі з парафіі Божай Міласэрнасці, Гродна Паважанаму Ксяндзу Яну Этэлю, яго бацькам і ўсім родным перасылаем словы шчырага жалю і спачування ў сувязі з трагічнай смерцю блізкага чалавека. Няхай Пан прыме яго ў сваё Валадарства.
Касцёльны камітэт, Ружанцовае кола і вернікі з парафіі Гродна-Вішнявец

 

Kalendarz 2022

Kalendarz
«Słowo Życia»
na rok 2022

Kalendarz liturgiczny

white
Obchodzimy imieniny:
Dziś wspominamy zmarłych kapłanów:
Do końca roku pozostało dni:  257

Czekamy na Wasze wsparcie

skarbonkaDrodzy Czytelnicy!
Prosimy Was o pomoc w głoszeniu Dobrej Nowiny. Czekamy na Wasze listy, artykuły, zdjęcia i wsparcie finansowe gazety. Jako jedna rodzina "Słowo Życia" pragniemy nieść słowo Boże, mówić o Chrystusie i Kościele co raz większemu gronu ludzi na Białorusi oraz poza jej granicami.