ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Пілігрымка Гродна – Капцёўка

Актуальная інфармацыя

Традыцыйна ў трэцюю нядзелю верасня з Гродна і ваколіц вырушае пешая пілігрымка дзяцей і моладзі, настаўнікаў і выхавацеляў, выкладчыкаў і катэхетаў. Удзельнікі накіроўваюцца ў санктуарый Маці Божай Яснагорскай, Цярпліва Слухаючай, на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы, каб на парозе новага навучальнага і катэхетычнага года атрымаць Божае бласлаўленне і даверыць усе свае справы мацярынскай апецы Панны Марыі.
    Сёлета пілігрымка выходзіць 18 верасня.
   
    Праграма:
    08.00 – выхад пілігрымкі з касцёла Маці Божай Анёльскай (францішканскі) у Гродне;
    12.00 – прывітанне пілігрымаў на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы;
    12.00 – 13.00 – адпачынак, гарбата;
    13.00 – Вяночак да Божай міласэрнасці;
    13.15 – св. Імша;
    14.30 – канцэрт, выступленні парафіяльных груп;
    16.30 – заканчэнне, вяртанне аўтобусамі ў Гродна.
   
    Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя.
    За падрабязнай інфармацыяй звяртацца да кусташа санктуарыя ў Капцёўцы кс. Міхала Ластоўскага па тэлефоне: (8-029) 116-87-26.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.