ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (78)

Варта ведаць

•  Колькасць пілігрымаў, якія прыбылі ў Рым з пачатку Святога года, перавысіла 13 млн. чалавек. Былі падлічаны тыя вернікі, якія прайшлі праз Святыя дзверы ў базіліцы св. Пятра і прынялі ўдзел у цырымоніях Года міласэрнасці. Аб гэтым паведаміла Рада па справах новай евангелізацыі, якая арганізуе гэтыя мерапрыемствы. Нягледзячы на напружаную сітуацыю і тэрарыстычную пагрозу, колькасць вернікаў пастаянна павялічваецца. У раёне Ватыкана былі ўведзены надзвычайныя меры бяспекі.

    У жніўні Бюро апостальскай дабрачыннасці ініцыявала акцыю для бедных. “Мы збіраем нашых бяздомных з ваколіц плошчы св. Пятра, – распавядае папскі дабрадзей арцыбіскуп Конрад Краеўскі, – і ў другой палове дня едзем на мора. Пасля – на вячэру ў піцэрыю. Размаўляем... Гэта аднаўленне годнасці і, такім чынам, дзяленне тым, што для нас дасягальнае і нармальнае”. Дарэчы, падчас курортнага сезону многія дабрачынныя арганізацыі прыпыняюць сваю дзейнасць, ватыканскія ж – працуюць увесь час.
   
    Касцёл прызнаў аб’яўленні св. Юзафа ў мясцовасці Ітапіранга (Бразілія) у 1994–1998 гг. У іх абраннік Марыі даў чалавецтву два абяцанні: тыя, хто прысвячаюць сябе ўшанаванню яго сэрца, атрымаюць падтрымку на штодзённым шляху да святасці; і ўсе, хто будзе рабіць дабро (асабліва ў адносінах да найбольш патрабуючых: хворых і паміраючых), атрымаюць у апошні момант жыцця ласку добрай смерці. У сваім пасланні св. Юзаф таксама абяцаў: “Усе грэшнікі, нават тыя, хто здзейсніў найгоршыя грахі, могуць верыць у Божую любоў і прабачэнне, а таксама ў мяне, у маю падтрымку”.
     
    Дзяржава не можа садзейнічаць ідэалогіі, якая нішчыць грамадства. На гэта ўказваюць біскупы Калумбіі, рэзка супраціўляючыся спробам увядзення ў школы краіны абавязковага навучання на тэму гендэр. Іерархі нагадваюць, што вывучэнне ў школе ідэалогіі гендэр падрывае аўтаномію адукацыі, свабоду сумлення, а таксама права бацькоў прымаць рашэнне аб выхаванні сваіх дзяцей.
   
   • Ірландскі суд першай інстанцыі прызнаў, што слова “ненароджаны”, згодна з Канстытуцыяй краіны, азначае “ненароджанае дзіця”. Таму дзіця ва ўлонні маці мае права на жыццё, а таксама шэраг іншых правоў. Суд падкрэсліў, што ненароджанае дзіця мае “значныя” правы і прававое становішча, якое выходзіць далёка за рамкі права на жыццё. Суддзя Рычард Хамфрыс адзначыў, што Канстытуцыя Ірландыі патрабуе абароны ўсіх дзяцей, незалежна ад таго, нарадзіліся яны ці не.

сredo-ua.org; pch24.pl; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.