ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Мала захапляцца святым, трэба яго пераймаць

На шляху да святасці

 а. Яўген Голуб OFMConvСёння ўсіх, хто прыходзіць у гродзенскі касцёл Маці Божай Анёльскай, ля брамы сустракае фігура св. Максімільяна. Яна нагадвае аб тым, што тут жыў і працаваў святы, мэтай якога было пашырэнне хрысціянства ў свеце праз пасрэдніцтва Маці Божай. У самой жа святыні ўсталявана памятная табліца ў гонар а. Кольбэ, а таксама захоўваюцца яго рэліквіі. Айцы францішкане, якія цяпер служаць у парафіі, адзначаюць, што гісторыя жыцця і мучаніцтва св. Максімільяна моцна ўражвае людзей, якія ўпершыню сюды прыходзяць, каб пазнаёміцца з гісторыяй касцёла і ордэна.
    “Сёння служэнне на карысць іншаму чалавеку не вельмі папулярна, – гаворыць францішканін а. Яўген Голуб. – Гісторыя а. Кольбэ, які аддаў сваё жыццё за другога – добрая катэхеза пра каштоўнасці і выдатная нагода, каб запытаць самога сябе: што для мяне важна? за што я мог бы аддаць жыццё? ці маю такую адвагу?”.
А. Яўген распавядае, што справа св. Максімільяна мае працяг. У парафіі існуе Рыцарства Беззаганнай – таварыства, члены якога з дапамогай малітвы, пакаяння і сведчання клапоцяцца аб грэшніках і тых, хто яшчэ не пазнаў Хрыста. “Ідэя рыцарства вельмі прыгожая: аддацца ва ўласнасць Богу, каб Ён мог дзейнічаць праз чалавека. Ва ўсіх справах Бог выкарыстоўвае чалавека як прыладу ў патрэбны час і ў патрэбным месцы, спасылаючы патрэбныя дары, – гаворыць францішканін. – Сэнс таварыства не ў тым, каб насіць медалік, але каб навяртаць тых, хто не ведае Бога, выкарыстоўваючы ўсе магчымыя з годных сродкаў. Для гэтага неабходна мець пакору і цалкам даручыцца Марыі Беззаганнай, каб праз Яе Бог мог здзяйсняць вялікія справы”.
    А. Яўген заўважае, што, на вялікі жаль, айцы не маюць свайго выдавецтва ў Беларусі, але затое прысутныя ў інтэрнэце. Францішкане ўвесь час шукаюць шляхі, каб выхоўваць моладзь у духу св. Максімільяна. “Нашыя браты ў Польшчы стварылі Школу новай евангелізацыі Беззаганнай. Хацелася б арганізаваць нешта падобнае і ў Беларусі, каб хлопцы і дзяўчаты маглі прымаць удзел у евангелізацыйных рэкалекцыях, пазнаваць асновы сваёй веры, а пасля выходзіць у свет і сведчыць пра Божую любоў”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.