ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (120)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Калі ў жыцці нам здараецца пацэліць нізка замест высока, нам можа дапамагчы адна цудоўная праўда: Бог верны ў любові да нас, і нават настойлівы. Нам дапаможа думка, што Ён любіць нас больш, чым мы самі сябе любім, верыць у нас больш, чым мы верым у сябе, заўсёды за нас “балее”, як самы верны з фанатаў. Ён заўсёды чакае нас з надзеяй, нават калі мы замыкаемся ў нашым смутку, увесь час узгадваючы спазнаную крыўду і мінулае. Але прывязанасць да смутку не варта нашай духоўнай паставы! Гэта, на самой справе, нейкі “вірус”, які заражае, зачыняе ўсе дзверы, не дазваляе пачаць жыццё занава, зрабіць яшчэ адзін старт. Але Бог не губляе надзеі: Ён заўсёды верыць, што мы можам падняцца, і не паддаецца, калі бачыць нас маркотнымі і бязрадаснымі, бо мы заўсёды застаёмся Яго любімымі дзецьмі. Давайце памятаць пра гэта на пачатку кожнага дня. Варта штораніцу казаць у малітве: “Пане, дзякую Табе за тое, што любіш мяне; дапамажы мне закахацца ў маё жыццё!”. Не ў мае недахопы, якія неабходна выправіць, а ў жыццё, якое з’яўляецца вялікім дарам – часам, каб кахаць і быць каханым.
        
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы ў кампусе Misericordiae у Бжэгах  


Кс. бп Аляксандр КашкевічКс. бп Аляксандр Кашкевіч

   Кожнае пакліканне – гэта дар як для самога пакліканага, так і для ўсяго Касцёла. Адорваючы выбранага чалавека ласкай паклікання, Пан Бог дае яму шанс асабістага асвячэння, усталявання асаблівай духоўнай сувязі з Езусам Хрыстом, будавання ўласнага жыцця паводле найвышэйшых ідэалаў Евангелля. У Касцёле кожны пакліканы мае акрэсленую місію для выканання і ўзбагачае сабой і сваім прызначэннем усю супольнасць вызнаўцаў Хрыста.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы на сустрэчы прадстаўнікоў Францішканскага ордэна свецкіх

Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Божая міласэрнасць бязмежная, і з яе можа скары-стаць кожны. Толькі той, хто не звяртаецца да Бога з просьбай аб міласэрнасці, не спазнае яе, падобна таму, як чалавек, які закрываецца ад сонца, не спазнае яго святла і цяпла.
    Як кажа папа Францішак, міласэрнасць з’яўляецца прыкметай Бога і нават Яго імем. Таму і мы, створаныя па вобразе і падабенстве Божым, таксама павінны быць міласэрнымі.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай у XV Звычайную нядзелю

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.