ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Заплечнік пілігрыма

Актуальная інфармацыя

Што ў сваім заплечніку павінен мець кожны пілігрым?
• Зручны абутак
    2-3 пары: красоўкі, басаножкі або сандалі, сланцы. Калі адна пара пачне націраць ногі, яе можна будзе замяніць на другую. Не рэкамендуецца браць з сабой новы абутак: ён яшчэ не разношаны, ногі да яго не прывыклі. Не зусім зручны абутак з тонкай падэшвай: падчас пілігрымкі даводзіцца ісці па розных дарогах, у тым ліку – з жвіровым пакрыццём.
   
    • Галаўны ўбор
    Капялюш, бейсболка, берэт, касынка. Найбольш прыдатны з пералічаных – з палямі, таму што такі галаўны ўбор закрывае не толькі валасы і скуру галавы, але і твар (палі адкідваюць цень). Найлепшы варыянт – з ушытай сеткай, дзякуючы якой галава не пераграецца.

    • Посуд
    Кубак, лыжка, талерка. Улічваючы паходныя ўмовы, рэкамендуецца браць з сабой небіткі посуд (пластмасавы, жалезны).
   
    • Медыкаменты
    Эластычны бінт, мазольны пластыр, лекі, звязаныя з індывідуальнымі хваробамі. Ферменты дапамогуць пры пераяданні, актываваны вугаль – пры атручванні. У аптэчцы кожнага павінны быць аналгетыкі, спазмалітыкі і сімптаматычныя прэпараты пры прастудзе. Не будуць лішнімі лекі супраць алергіі: звышадчувальныя рэакцыі арганізма могуць быць на што заўгодна і сустракаюцца ўсё часцей.
   
    • Сонцаахоўны крэм
    Крэм абараняе ад сонечнага выпраменьвання. Але неабходна быць пільнымі нават у пасмурныя дні: ультрафіялетавыя прамяні здольны пранікаць нават скрозь аблокі.
   
    • Непрамакальнае адзенне
    Дажджавік, вятроўка, воданепранікальная куртка і штаны. Кожны выбірае для сябе найбольш прыдатны варыянт. Часцей за ўсё пілігрымы карыстаюцца дажджавікамі: яны лягчэйшыя і не займаюць шмат месца ў заплечніку. Не будзе лішнім запасны камплект.
   
    • Палатка, спальнік, карэмат
    Усе гэтыя рэчы могуць спатрэбіцца для начлега. Не заўсёды пілігрым спыняецца ў доме, часам даводзіцца начаваць у касцёлах, спартыўных залах, дамах культуры і інш. У гэтых выпадках спатрэбіцца спальнік і карэмат. А калі прыпынак на вуліцы – палатка.
   
    • Прадметы асабістай гігіены
    Расчоска, зубная шчотка і паста, дэзадарант, хустачкі, вільготныя сурвэткі. два маленькія ручнікі. Можа спатрэбіцца мыла або антыбактэрыяльны гель, каб абмываць рукі перад прыёмам ежы падчас прыпынкаў у дарозе.
   
    • Малітоўнік, ружанец
    Памятаючы пра тое, што пілігрымка – гэта духоўнае паломніцтва, варта ўзяць з сабой рэлігійныя дапаможнікі для разважанняў аб Богу і сабе.
   
    • Грошы
    Яны спатрэбяцца на вяртанне дадому. Як правіла, пілігрымы ідуць у адзін бок – назад вяртаюцца на транспарце.
   
    У ідэале вага заплечніка не павінна перавышаць 10-15% ад цела пілігрыма.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.