ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Да Хрыста праз Марыю

На шляху да святасці

Месяц май у каталіцкім Касцёле для ўсіх вернікаў з’яўляецца часам, прысвечаным Марыі, Маці Хрыста. У касцёлах, капліцах і каля прыдарожных крыжоў адбываюцца маёвыя набажэнствы. А ў Гродне ў парафіі Божай Міласэрнасці вось ужо на працягу васьмі гадоў існуе група “Рух Марыі”. Кожную нядзелю яна збірае моладзь і дзяцей, якія жадаюць служыць Маці Божай.
Супольнасць створана спадаром Алегам Гарбачовым 8 верасня 2008 года з мэтай пашырэння марыйнага культу ў парафіі, горадзе і ўсёй Беларусі. Першапачаткова ўдзельнікаў было няшмат, не хапала месца для правядзення сустрэч. А праз некаторы час рух стаў пашырацца. Усё больш людзей даведвалася пра супольнасць. З’явіліся нават духоўныя ўдзельнікі на Камчатцы і ў ЗША. Яны моляцца за супольнасць, аднаго разу прыязджалі адведаць групу. Зараз у касцёле для сустрэч выдзелена два пакоі.
Члены групы разам ходзяць на святую Імшу, прымаюць удзел у літургіі слова, складаюць малітвы да Маці Божай. Пасля вяртаюцца ў пакой пры касцёле, дзе займаюцца рознымі заняткамі, якія ніколі не праходзяць аднолькава. Кіраўнік таварыства спадар Алег заўсёды цікава распавядае пра Марыю, святых, значнасць дароў Эўхарыстыі, важнасць добрых учынкаў і шмат яшчэ чаго іншага. Падчас сустрэч ладзяцца розныя майстаркласы, конкурсы, настольныя гульні, прагляды фільмаў. Развучваюцца песні, з салодкім сталом адзначаюцца Дні нараджэння ўдзельнікаў і розныя святы. У цёплую пару года на тэрыторыі касцёла праводзяцца рухомыя гульні і конкурсы малюнкаў на асфальце. Члены групы ездзяць летам на экскурсіі па Беларусі, у розныя паездкі. Дзеці штогод адпачываюць на “Канікулах з Богам” пры падтрымцы гродзенскага “Карытас”.
    Рух мае двух заступнікаў – святога Францішка і святога Яна Паўла ІІ. Праз сваю беднасць, адмову ад зямных даброт, любоў да прыроды святы Францішак набліжаўся да Бога. Ён ведаў вялікую моц сардэчнай малітвы, што вядзе да сапраўднай любові. Сваім прыкладам ён вучыць таму, што для таго каб стаць шчаслівымі, патрэбны не матэрыяльныя даброты, а шчырая малітва і любоў да бліжняга. Менавіна таму дэвіз таварыства – “За Езусам і Марыяй шляхам святога Францішка Асізскага”.
    Ян Павел ІІ – святы нашага часу. Бацькі сучаснай моладзі з’яўляюцца яго пакаленнем, многія нарадзіліся падчас пантыфікату святога. Захоўваючы асноўныя каноны веры, Ян Павел ІІ прызнаў дасягненні навукова-тэхнічнага прагрэсу і даказаў здольнасць каталіцкага Касцёла развівацца разам з цывілізацыяй. Ён вучыў праяўляць любоў і міласэрнасць да акружаючых і адкрываць сваё сэрца на Бога.
    Большую частку групы складаюць дзеці, ёсць таксама моладзь і дарослыя. Старэйшыя заўсёды дапамагаюць малодшым, паказваюць ім станоўчы прыклад. Для дзетак “Рух Марыі” – праява любові да Маці Божай, сумешчаная з цікавымі гульнямі, а для дарослых – служэнне, зварот да Езуса праз дапамогу Яго Маці. Важна ўсведамляць важнасць шанавання Марыі. Калі пай-сці праз Яе да Хрыста, то ўжо ніколі не апынешся ў адзіноце: любячая Маці не пакідае сваіх дзяцей адных.
    Асноўная мэта “Руху Марыі” – дапамагаць Марыі ратаваць душы праз малітву, нястомна праслаўляць сэрца Божай Маці і набліжаць людзям Бога праз добрыя словы і ўчынкі.
    Суполка стала для ўдзельнікаў другім домам, дзе ўвесь час пануе атмасфера адзінства і любові, дзе табе заўсёды дапамогуць і падбадзёраць. Члены групы бясконца ўдзячныя за прыклад жыцця, дапамогу і магчымасць далейшага развіцця руху сваім духоўным настаўнікам–ксяндзам сэрцанам (асабліва ксяндзу Эдуарду Сінкевічу SCJ).

“Рух Марыі” з радасцю прымае новых удзельнікаў. Ім можа стаць любы жадаючы. Узрост неабмежаваны. Сустрэчы адбываюцца кожную нядзелю з 12.00 да 16.00 (акрамя летняга перыяду) пры касцёле Божай Міласэрнасці ў Гродне ў пакоі на цокальным паверсе.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.