ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (117)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Быць хрысціянінам – азначае, перш за ўсё, не прыналежнасць да пэўнай культуры ці паслушэнтва пэўнай дактрыне, а, хутчэй, злучэнне свайго жыцця ва ўсіх яго аспектах з асобай Езуса, а праз Яго – з Айцом. З гэтай мэтай Езус абяцае спасланне Святога Духа на сваіх вучняў. Менавіта дзякуючы Святому Духу, Любові, якая злучае Айца і Сына і паходзіць ад Іх, мы ўсе можам жыць жыццём самога Езуса. Дух навучае нас неабходнай рэчы – любіць так, як любіць Бог.
        
“Regina Caeli” са Святым Айцом, 15.05.2016  
 


biskupКс. бп Аляксандр Кашкевіч

   Калі мы паглядзім уважліва на сучасны свет, то з лёгкасцю заўважым, які ён нешчаслівы, як моцна патрэбны яму супакой. Гаворка ідзе не толькі аб такіх няшчасцях, як войны, стыхійныя бедствы, тэрарызм, злачыннасць, беднасць, сацыяльная няроўнасць. Нешчаслівыя таксама і грамадствы, якія не ведаюць войнаў, жывуць у дабрабыце, прагрэсе, цешацца найноўшымі дасягненнямі навукі і тэхнікі. У многіх багатых, добра развітых краінах статыстыка паказвае пастаянны рост лічбы самазабойстваў, дэпрэсій, розных залежнасцей. Прычыны гэтага розныя, але адна з іх, магчыма, найважнейшая – тое, што сучасны чалавек часта адварочваецца ад Бога, забывае аб Ім або ў пысе і асляпленні думае, што Бог яму не патрэбны, бо ён у стане сам, без Бога збудаваць сабе рай на зямлі.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас Дыяцэзіяльных дзён моладзі ў Мастах

Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Калі мы навучымся прабачаць у сям’і, то падобна будзем рабіць і ў жыцці. Можа, некаторыя скептычна ставяцца да такой прапановы, але яна выпрабавана жыццём. Святы Айцец Францішак кажа, што кожны акт прабачэння змацоўвае сцены сямейнага дома, якія патрэскаліся. Практыка прабачэння ў сям’і не толькі лечыць саміх яе членаў, але і чыніць іх здольнымі дапамагаць грамадству на шляху да дасканаласці, каб яно было лепшым.
    Здольнасцю прабачыць сям’я не толькі ратуе сябе, але і ўносіць бясцэнны ўклад у сведчанне аднаўляючай моцы Божай міласэрнасці і прабачэння.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы на I Кангрэсе сямейных рухаў

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.