ГРОДНА
Нядзеля,
19 студзеня 2025 года |
Папа Францішак прызначыў Апостальскага нунцыя ў Беларусі
“...Гэта вялікі гонар і задавальненне для мяне мець магчымасць прадстаўляць Святога Айца ў вашай цудоўнай краіне, сярод гэтага высакароднага народа, у Касцёле, так драматычна пацярпелым і ў той жа час настолькі жывым.
Той факт, што я паходжу з Венгрыі і таму ведаю рэальнасць камуністычнага мінулага, несумненна, дапаможа мне лепш зразумець актуальную сітуацыю Касцёла і грамадства ў Беларусі. Я быў вельмі рады атрымаць інфармацыю пра выдатнае супрацоўніцтва паміж каталіцкім Касцёлам і праваслаўнай Царквой, што многія лічаць мадэллю экуменізму. Для мяне будзе прыярытэтам развіццё і паглыбленне гэтага братняга і сапраўднага хрысціянскага суіснавання.
У пачатку ліпеня ў Будславе будзе адзначацца 25-я гадавіна ўстанаўлення Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, што стала сімвалам адраджэння каталіцкага Касцёла ў Беларусі. На жаль, я не змагу прысутнічаць сярод вас фізічна, але буду там духоўна і ў сваіх малітвах.
Я прашу вас шмат маліцца за мяне ў бліжэйшыя месяцы, падчас якіх я буду рыхтавацца з вялікай радасцю і шырока адкрытым сэрцам, каб у бліжэйшы час сустрэць вас з жаданнем быць вашым братам, які падтрымлівае вас у веры, міласэрнасці і надзеі”. †
Да гэтага часу ён займаў пасаду дарадцы Апостальскай нунцыятуры ў Аўстрыі.
Нарадзіўся 9 сакавіка 1964 года ў Венгрыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 11 чэрвеня 1988 года. З’яўляецца прэзбітэрам дыяцэзіі Ваца (Венгрыя). З 1 ліпеня 1996 года знаходзіцца на дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы. Працаваў у Гаіці, Балівіі, Скандынавіі, Францыі, на Філіпінах і ў Аўстрыі. Валодае венгерскай, нямецкай, італьянскай, англійскай, французскай, іспанскай, крэольскай, шведскай і рускай мовамі.
Новы нунцый прыедзе ў Беларусь у бліжэйшы час.
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 347 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.