ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

15 мая 2016 года

Ад шчырага сэрца

 СПАСЛАННЕ СВЯТОГА ДУХА

◊◊◊
Паважанаму Айцу Станіславу Садоўскаму з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка. Ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, штодзённай радасці і зычлівасці ад людзей навокал.
Шчасці Божа! Парафіяне са Студзенікаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Шаньчуку з нагоды Дня нараджэння перасылаем шчырыя пажаданні здароўя, поспехаў і нястомнасці ў душпастарскай паслузе, Божага бласлаўлення і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Маці Божая Шкаплерная ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі і любові. Дзякуем за захаванне часцінкі гісторыі нашай краіны ў музеі, які Вы стварылі сваімі рукамі, за дабрыню і адкрытае сэрца.
З малітвай апостальства “Маргарытка”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Урбану з нагоды Дня нараджэння перасылаем свае сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, любові, мужнасці, радасці і задавальнення ад святарскай паслугі, а таксама добрых і зычлівых людзей побач. Няхай Святы Дух атуляе Вас сваім святлом, а Маці Божая Шкаплерная нястомна апекуецца.
З малітвай апостальства “Маргарытка”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Дзмітрыю Урбановічу з нагоды Дня нараджэння і чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў шчыра жадаем моцнага здароўя, усмешкі на кожны дзень і чулых людзей побач. Няхай Пан Бог бласлаўляе ў штодзённай працы, адорвае сваімі ласкамі і разлівае на Вас сваю міласэрнасць. Дзякуем за абвяшчэне Божага слова і добрае сэрца.
Вернікі з пар. св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
◊◊◊
Паважанай Сястры Зоф’і Смятанцы з нагоды Дня нараджэння і Імянін складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, душэўнага супакою, шчодрых дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Маці. Дзякуем Вам за шчырую малітву і адданую працу ў нашай парафіі. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны промнямі Божай міласэрнасці, а святая Заступніца нястомна ахоўвае і дапамагае крочыць за Хрыстом.
Вернікі з капл. Хрыста Валадара і МБ Фацімскай, Жамыслаўль
◊◊◊
Паважанай Сястры Зоф’і Смятанцы з нагоды Дня нараджэння і Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці і надзеі на кожны дзень, а таксама нястомнай апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа і ўсіх Божых ласкаў. Няхай побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі, а ўсмешка ніколі не знікае з Вашага твару.
Суполка “Equipes Notre-Dame” з Суботнікаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Несцеру з нагоды 10-годдзя святарскіх пасвячэнняў перасылаем самыя гарачыя пажаданні здароўя, стойкасці, зычлівых людзей побач, штодзённай усмешкі і шчодрых ласкаў ад Міласэрнага Бога. Дзякуем Пану за Вас, а Вашым бацькам – за сына святара. Шчасці Божа!
Вернікі з капліцы Сураж
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Дзмітрыю Несцеру з нагоды 10-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў прагнем скласці сардэчныя пажаданні шчодрых Божых ласкаў, душэўнага супакою, толькі радасных хвілін у душпастарскай паслузе, а таксама сіл для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай святы Заступнік і Божая Маці заўсёды чуваюць над Вамі. Шчыра дзякуем за мудрыя і павучальныя казанні, прыклад моцнай веры, адкрытае сэрца і адданую паслугу Богу. Дзякуем маме за сына святара. Шчасці Божа!
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Пан Бог штодзённа адорвае Вас сваімі ласкамі, моцным здароўем, душэўным супакоем, мудрасцю і поспехам у душпастарскай працы. Няхай на твары заўсёды яснее ўсмешка, вочы блішчаць ад радасці, а сэрца моцна б’ецца ад той любові, якая ў ім жыве. Няхай побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі, а праца на Божай ніве прыносіць шчодры плён.
Кола “Маргарытка” з в. Сураж
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Дня нараджэння складаем мноства найлепшых пажаданняў: здароўя, радасці, шмат Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а Ваша вера будзе прыкладам для пераймання.
Вернікі з в. Вінцукі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Ігару Анісімаву з нагоды 15-годдзя святарскіх пасвячэнняў шчыра жадаем здароўя, стойкасці ў душпастарскай працы, апекі Маці Божай, людской зычлівасці і павагі ад парафіян. Няхай Твой жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а праца прыносіць радасць, задавальненне і шчодры плён. Няхай міласэрны Бог адорвае Цябе ўсімі сваімі ласкамі. Шчасці Божа!
Родныя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Артуру Малафею з нагоды 10-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў на кожны дзень і поспехаў у святарскай паслузе, нястомнасці ў абвяшчэнні Евангелля і Божай міласэрнасці, добрага плёну ў працы з дзецьмі і моладдзю. Няхай добры Бог, якому Вы даверыліся, нястомна Вас бласлаўляе, а Найсвяцейшая Панна Марыя – Маці святароў – ахінае Вас мацярынскім плашчом і дапамагае заўсёды і ўсюды годна выконваць Божую волю. Дзякуем за Вашу святарскую паслугу, добрае сэрца, адкрытае на людскія патрэбы як у хвіліны гора, так і ў радасці. Няхай Ваша вера будзе моцнай і поўнай Божай любові.
З малітвай і павагай парафіяне з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Артуру Малафею з нагоды 10-годдзя святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет найлепшых пажаданняў: шчодрых Божых ласкаў, бласлаўлення і сталай апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа, а таксама шмат хвілін радасці на цяжкім, але найпрыгажэйшым з усіх шляхоў, які Бог выбраў для Вас. Дзякуем Вам за дабрыню, адкрытае сэрца, шчырую ўсмешку і падтрымку ў цяжкія моманты. Аддзяч Вам, Божа!
Моладзь з пар. Гродна-Аўгустовак
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Дзмітрыю Сядлецкаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, радасці і душэўнага супакою. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе бласлаўлёны, усемагутны Бог ахінае сваёй міласэрнасцю, Найсвяцейшая Панна Марыя прытуляе да свайго сэрца, а святы Засступнік апекуецца на працягу ўсяго жыцця. Мы памятаем пра Вас у сваіх малітвах.
Парафіяне з в. Навіянка і Пашэлі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Пятру Марцінцу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, поспехаў у душпастарскай пацы, сіл і стойкасці на кожны дзень, а таксама нястомнай радасці. Няхай Найсвяцейшая Маці нястомна Вамі апекуецца, а Святы Дух адорвае сваімі шчодрымі дарамі.
Вернікі з пар. Азёры
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, задавальнення ад працы, стойкасці ў душпастарскай паслузе, дароў Хрыста, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, душэўнага супакою, людской добразычлівасці, радасці і надзеі. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, шчодра адорвае сваімі ласкамі.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў
◊◊◊
Ад усяго сэрца прагнем падзякаваць за малітвы (на працягу ўсёй хваробы) і дапамогу ў пахаванні дачкі, жонкі, матулі – Дануты Коўш. Дзякуем ксяндзам роскай і шылавіцкай парафій, сястры Элігіі, парафіянам, а таксама кожнаму, хто ўдзельнічаў у пахаванні. Асаблівыя словы ўдзячнасці за дапамогу ў арганізацыі пахавання выказваем ксяндзу пробашчу Мар’яну Хаменю і ксяндзу Андрэю Радзевічу. Няхай Бог бласлаўляе Ваш святарскі шлях, Маці Божая штодзённа апекуецца, а Святы Дух нястомна адорвае сваімі ласкамі. Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, поспехаў у нястомнай працы, а таксама цярплівасці і моцы, каб весці людзей да Бога.
З малітвай і ўдзячнасцю сем’і Коўш і Клімчук
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Севасцьяновічу і яго сям’і перасылаем шчырыя спачуванні ў сувязі са смерцю дарагога чалавека – бацькі і мужа. Няхай у гэтую цяжкую хвіліну Пан Бог пачуе нашыя малітвы, а міласэрны Езус разам з Маці Божай суцешаць і падтрымаюць Вас. Вечны супакой для памерлага!
Парафіяне з касц. св. Мікалая ў г.п. Мір

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.