ГРОДНА
Субота,
30 верасня 2023 года |
З каталіцкага друку (116)

дзякуюць Папе
Сірыйскія сем’і, якія Папа забраў з сабой з вострава Лесбас у Рым, усё яшчэ не могуць паверыць у шчасце, якое іх спаткала. “Ніводзін мусульманскі рэлігійны кіраўнік, ніводзін арабскі прэзідэнт не зрабіў для нас таго, што зрабіў Папа”, – адзначаюць бежанцы.
Пакуль што яны пасяліліся ў прытулку, які ўтрымлівае супольнасць св. Ідзія, і там пачынаюць нармальнае жыццё. Дзеці пайшлі ў школу, а бацькі – на моўныя курсы.
Папа Францішак знаходзіўся на грэчаскім востраве Лесбас 16 красавіка. Падчас пяцігадзіннага візіту ён наведаў лагер для бежанцаў, у якім пражываюць 2,5 тысячы чалавек, што шукаюць прытулку. Іерарх паабедаў з імі і памаліўся за тых, хто патануў у Эгейскім моры, перапраўляючыся ў Грэцыю. Гэта было 13-ае замежнае падарожжа Пантыфіка. †

матацыклістаў
на Яснай Гары
Прама з галоўных юбілейных урачыстасцей хросту Польшчы на Ясную Гару прыбыў ХІІІ Матацыклетны зорны злёт імя кс. Улана Здзіслава Пэшкоўскага. З малітвай за Польшчу і палякаў на адкрыццё сезона і па бласлаўленне прыехала каля 40 тысяч матацыклістаў не толькі з Польшчы, але і з-за мяжы.
Як падкрэслівае каман- дзір Віктар Вэнгжын, ініцыятар і арганізатар злёту, галоўная яго мэта – захаванне памяці пра Крэсы: “Мы адзін народ, і, нягледзячы на тое, што нас раздзялілі межы, не хочам забіраць у іх Вільню і Львоў, але прагнем мець туды доступ і ездзіць у гэтыя святыя польскія месцы”.
Менавіта па гэтай прычыне там арганізуюцца Катыньскія рэйды, пілігрымкі ў месцы пакут і сустрэчы з палякамі, будуюца школы, бібліятэкі і касцёлы. Матэрыяльным выражэннем памяці пра Крэсы быў збор дароў на Яснай Гары, у тым ліку цацак, якія трапяць у дзіцячыя дамы на Усходзе.

рухаў у Беларусі
Кангрэс, арганізаваны Радай па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, пройдзе 13–15 мая ў Баранавічах. Ён будзе прысвечаны тэме прабачэння ў сям’і.
Мерапрыемства аб’яднае разам прадстаўнікоў сямейных рухаў, катэхетаў і выпускнікоў Школы сямейнага жыцця з Гродна і Мінска. Акрамя дакладаў, праграма ўключае працу ў групах метадам “адкрытай прасторы”. Вынікам працы стане дакумент, апрацаваны кіраўнікамі дыскусійных груп. Ён будзе датычыць вельмі важнай тэмы прабачэння – падмурку шчаслівай сям’і. Пытанне разгледзіцца з пункту гледжання псіхалогіі, сацыялогіі, Бібліі і г. д.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 93 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.