ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

VI Велікодная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус сказаў сваім вучням: “Калі хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго, і зробім жыллё ў яго. Хто не любіць Мяне, той не захоўвае слоў Маіх. А слова, якое вы чуеце, не Маё, але Айца, які паслаў Мяне. Я сказаў вам гэта, будучы з вамі. А Суцяшальнік, Дух Святы, якога Айцец пашле ў імя Маё, навучыць вас усяму і нагадае вам пра ўсё, што Я сказаў вам. Спакой пакідаю вам, спакой Мой даю вам. Не так, як дае свет, Я вам даю. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не баіцца. Вы чулі, што Я сказаў вам: адыходжу і прыйду да вас. Калі б вы Мяне любілі, то радаваліся б, што Я іду да Айца, бо Айцец Мой большы за Мяне. I цяпер Я сказаў вам, перш чым гэта станецца, каб вы паверылі, калі гэта станецца”.

Ян 14, 23–29


Надзейнасць веры і супакой, што з яе плыве
   Дзве важныя тэмы ў гэтым фрагменце Евангелля паводле св. Яна: неабходнасць прызнання аўтарытэту на падставе любові і дар Божага супакою, што плыве з абяцання Святога Духа.
    Паслушэнства, якога патрабуе Езус, і вера ў Яго словы апіраюцца на ўсім, з чым Ён звязаў сваё навучанне. Пан Езус пацвярджае сапраўднасць сваіх слоў знакамі – цудамі. А самым пераканальным аргументам з’яўляецца Яго крыжовая Ахвяра. Ён палюбіў нас ажно да смерці, звязанай з выкананнем збаўчага плану Бога. Моц Яго любові пранікла праз цемру смерці, а пустая магіла стала крыніцай святла перамогі над грахом – непаслухмянасцю Божай волі. Гэта аргументы, перад якімі мы схіляем нашую волю, каб ісці шляхам, вызначаным навукай Хрыста.
    Пан Езус ведаў, што гэта не будзе лёгка. Адсюль у Божым плане моц Святога Духа. Ахвяраваны дар збаўлення і наш адказ, які выражае давер, падтрыманы мудрасцю атрыманага Духа, нараджаюць супакой – непахісную ўпэўненасць, што мы знаходзімся на добрай дарозе, вядомыя ўпэўненай Божай рукой.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.