ГРОДНА
Панядзелак,
30 студзеня
2023 года
 

Варта ведаць (70)

Варта ведаць

 Пасля ўрачыстай пасхальнай Імшы і бласлаўлення “Urbi et Orbi” (“горада і свету”) тысячы дэкаратыўных раслін, квітнеючыя дрэвы, цюльпаны і іншыя кветкі былі высаджаны ў Ватыканскіх садах, а таксама вакол іншых устаноў і калегій Апостальскай Сталіцы. Ініцыятыва, што стала традыцыйнай, мае на мэце прыцягнуць увагу да клопату пра стварэнне. На працягу апошніх 15 гадоў за дызайн “ватыканскага Вялікадня” адказвае галандскі фларыст Шарль ван дэр Вут. У наступным годзе яго пераемнікам стане Поль Дэкерс, таксама галандзец.

    Папа Францішак абвясціў афіцыйную дату кананізацыі Маці Тэрэзы – 4 верасня. Менавіта ў гэты дзень свой юбілей у Рыме з нагоды Года міласэрнасці адсвяткуюць працаўнікі дабрачынных арганізацый, валанцёры. Кангрэгацыяй па справах кананізацыі для даследавання было абрана выздараўленне жыхара Бразіліі, якое немагчыма растлумачыць з медыцынскага пункту гледжання. Пасля адданай малітвы да Маці Тэрэзы мужчына быў аздароўлены ад пухліны, якая ўжо займала значную частку яго мозгу.
   
     Кларэцін айцец прафесар Яцэк Кіціньскі прыняў у вроцлаўскай катэдры біскупскую сакру з рук арцыбіскупа Юзафа Купнага. Так ён стаў 62-ім дапаможным біскупам у тысячагадовай гісторыі Вроцлаўскай дыяцэзіі і 11-ым пасля ІІ Сусветнай вайны. Арцыбіскуп Мар’ян Галэмбеўскі, мітрапаліт-сеньёр Вроцлаўскай дыяцэзіі, адзначыў, што вернікі сёння чакаюць ад біскупа, каб ён быў для іх бацькам, братам, правадыром і сведкам веры ў Езуса Хрыста. “Цябе чакае цяжкая праца, але адначасова ўдзячная і высакародная”, – сказаў новаму біскупу арцыбіскуп Галэмбеўскі.
     
     19 сакавіка пад кракаўскім “Акном жыцця” адзначылі 10-ю гадавіну яго ўзнікнення. На працягу гэтага часу на тэрыторыі Польшчы ўзнікла 58 “Акон жыцця”. Гэтая ініцыятыва дазволіла выратаваць амаль 100 дзяцей па ўсёй краіне. Як паведаміла галоўны камісар Кацярына Падло з прэс-службы ваяводскага каменданта паліцыі ў Кракаве, на працягу апошніх трох гадоў у Малапольскім ваяводстве не зарэгістравана ніводнага выпадку забойства дзяцей. Ва ўсёй Польшчы такіх здарэнняў у 2000 г. было 47, а ў 2014 г. – 4.
   
   •  Ксёндз, які выратаваў ад разні 1500 мусульман у Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, стаў адным з галоўных кандыдатаў на атрыманне прэміі “Аўрора” за гуманізм (Aurora Prize for Awakening Humanity). Яе прысуджаюць тым, хто “рызыкуе ўласным жыццём дзеля выратавання жыцця іншым”. Айцец Бернард Кінві з ордэна каміліянцаў на працягу некалькіх месяцаў у сваім шпіталі ў Басемптэлі даваў прытулак мусульманам, якія ўцякалі ад баевікоў Антыбалака, што змагаюцца з мусульманскімі паўстанцамі. Пасля гэтага дапамог уцекачам перайсці мяжу з Камерунам.

credo-ua.org; gosc.pl; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  336

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.