ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (113)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Кожны з нас, гледзячы на сваё жыццё добрым позіркам Бога, можа ўзгадаць у памяці, як Пан аказаў нам міласэрнасць, адкрыць, што Ён быў нашмат больш міласэрны, чым мы думалі, заахвочваючы сябе папрасіць у Яго зрабіць яшчэ адзін крок, каб у будучым Ён быў яшчэ больш міласэрным: “Пакажы нам, Пане, сваю ласкавасць” (Пс 85, 8). Гэты парадаксальны спосаб малітвы да Бога, з кожным разам яшчэ больш міласэрнага, дапамагае разбіць тыя вузкія сістэмы, у якіх мы шматразова складваем незвычайную шчодрасць Яго Сэрца. Добра, каб мы выйшлі з нашых абмежаванняў, таму што ўласцівасцю Божага сэрца з’яўляецца тое, што яно багата на міласэрнасць, якая выходзіць з берагоў і разлівае Яго ласкавасць так, што яе заўсёды зашмат, таму што Пан жадае, каб лепш штосьці прапала, чым каб не хапіла адной кроплі, хоча, каб лепш многія зярняты склявалі птушкі, чым каб глебе не хапіла хаця б аднаго зярнятка, таму што кожнае з іх можа прынесці шчодры плён: у трыццаць, шэсцьдзясят і нават у сто разоў большы.
        
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы Хрызма  
 


Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Хрыстос кажа нам: “Памятайце аб тым, што Я вам учыніў, і адначасова паступайце гэтак жа ў памяць пра Мяне”. Перайманне Хрыста распачынаецца ў момант бескарыслівага служэння, чыніць тое, чаго іншыя не хочуць або не могуць.
    Таму мы павінны спытаць сябе саміх: “Што мы ўчынілі патрабуючым і колькі ног абмылі?”. Калі мы хочам убачыць, як выглядае Хрыстос, то павінны шукаць Яго аблічча не ў кнігах, фатаграфіях, кіно, тэлепраграмах, а ў служэнні бліжнім. Менавіта там мы ўбачым сапраўднае аблічча Хрыста.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы Вячэры Пана

butkevichКс. бп Алег Буткевіч

   Каб прыпадобніцца да Хрыста, а разам з гэтым і пераступіць праз саміх сябе, адрачыся ад таго, што ёсць толькі нашае, трэба каб кожны з нас перастаў прэтэндаваць на асабістае жыццё, але аддаваў яго ў распараджэнне кагосьці іншага – Хрыста. Каб не пыталі: што буду з гэтага мець?
    Нельга быць крыху веруючым. Калі ты па-сапраўднаму ідзеш за Хрыстом, то табе прыйдзецца ісці з Ім на Галгофу. На гэтым усё трымаецца. Гэта і ёсць вузкая дарога. Зерне павінна загінуць, каб даць плён. А людзі забываюць пра гэта.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы Хрызма

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.