ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Няхай у кожным з нас уваскрэсне Міласэрнасць

Слова рэдактара

У папярэднім нумары мы змясцілі вельмі красамоўныя словы папы Францішка: “Будзьма міласэрнымі да іншых і самі спазнаем міласэрнасць Бога”. У Год міласэрнасці мы нястомна над гэтым разважаем, стараючыся паглыбіць таямніцу міласэрнасці і падзяліцца гэтым дарам з іншымі.
Час, у якім мы жывём, становіцца ўсё больш і больш цяжкім ва ўсіх адносінах, таму варта спачатку паразважаць над пытаннем, што сёння значыць быць міласэрным? Адказ нам дапамагае знайсці Святы Айцец Ян Павел ІІ, які сцвярджае ў энцыкліцы “Dives in misericordia” : “Хрыстос навучыў нас, што чалавек не толькі зазнае міласэрнасць самога Бога, але і пакліканы сам чыніць міласэрнасць іншым” (DM 14). У сучасным свеце аднаго толькі слова недастаткова, таму што мы самі разумеем, што можна казаць адно, а рабіць зусім іншае, бо сказаць лёгка, а зрабіць штосьці – цяжэй. Сёння неабходны, перш за ўсё, учынкі, неабходна сведчанне дзеяннем. Таму, адчуваючы любоў Бога-Чалавека, перажываючы вялікі Трыдыум выратавання душы, мы можам дзяліцца з іншымі любоўю, можам адважыцца на прабачэнне і паспяшацца з дапамогай да тых, каму неабходна наша падтрымка. Чалавек не здольны зрабіць гэта самастойна, таму што сёння ўсё цяжэй дзяліцца міласэрнасцю бясплатна, не чакаючы ўзнагароды. Усё цяжэй сабрацца і нарэшце прабачыць тым, хто нас пакрыўдзіў. Нялёгка спяшацца камусьці на дапамогу, калі мы самі хацелі б, каб нам хтосьці дапамог.
Адкуль на ўсё гэта чэрпаць сілы? Перш за ўсё, каб рэалізаваць гэтыя добрыя справы, варта прыступіць да сакрамантаў. Менавіта яны даюць нам моц для здзяйснення добрых учынкаў. Сустракаючыся з міласэрным Хрыстом, мы заўсёды можам разлічваць на сваё ўваскрасенне да жыцця, да міласэрнасці. Гледзячы на сённяшнюю сітуацыю, поўную напружання, свету патрэбны апосталы міласэрнасці, якія яго зменяць.
    Дарагія Чытачы, у гэтым годзе на святы Уваскрасення Пана дазвольце ад свайго імя і ад імя ўсіх працаўнікоў рэдакцыі кожнаму з Вас пажадаць, каб цуд уваскрасення прывёў да цуду міласэрнасці. Разам са святой сястрой Фаустынай просім у Бога: “Дапамажы мне, Пане, каб маё сэрца было міласэрным, каб я адчувала ўсе цярпенні бліжніх. О, мой Езу, перамяні мяне ў сябе, бо Ты ўсё можаш”.
   
    Няхай уваскрослы Хрыстос адорыць усіх Вас міласэрнасцю.
    Вясёлых свят і радаснага Алелюя!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.