ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

6 сакавіка 2016 года

Ад шчырага сэрца

 св. Юзаф

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця, радасці, душэўнага супакою, усмешкі на твары, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама апекі Найсвяцейшай Маці і св. Антонія. Дзякуем за навуку, якую Вы так шчыра абвяшчаеце пры святым алтары, і за цудоўны прыклад хрысціянскай шчырасці.
Парафіяне з Адэльска
◊◊◊
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, штодзённай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка. Няхай здароўе, шчасце і радасць заўсёды госцяць у Вашым доме, а ўсё, што не ад Бога, няхай ніколі не здолее прабіць сцяну веры і надзеі. Шчасці Божа!
Студэнты катэхетычных курсаў пры Аддзеле навучання і выхавання Гродзенскай курыі
◊◊◊
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе напоўнены Божым бласлаўленнем, радасцю і супакоем, а дабрыня і зычлівасць, якія Вы дорыце людзям, няхай заўсёды да Вас вяртаюцца. І далей будзьце для нас прыкладам моцнай веры і пабожнасці. Дзякуем Вам за ўсё. Шчасці Божа.
Валерый, Вераніка і Яна з бабулей, пар. Селіванаўцы
◊◊◊
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, добразычлівых людзей побач, душэўнага супакою і няспыннай радасці на кожны дзень. Няхай Маці Божая атуліць Вас сваім плашчом і адорыць усімі ласкамі, каб Вы маглі шчасліва выконваць сваю паслугу. Шчасці Божа.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Селіванаўцаў
◊◊◊
Паважанаму Айцу Казіміру Мураву з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, поспехаў і цярплівасці ў нялёгкай святарскай паслузе. Няхай кожны дзень прыносіць Вам радасць і сілы для абвяшчэння Божага слова. Мы дзякуем Богу за тое, што Вы з намі, а таксама за цудоўны прыклад хрысціянскай шчырасці.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Жупранаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Казіміру Мараўскаму і Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, а таксама няспыннай дапамогі св. Заступніка. Няхай Ваша праца прыносіць шчодры плён на ніве Пана і будзе дапамогай для нас у дарозе да святасці. Няхай усмешка ніколі не знікае з Вашых твараў, а радасць і дабрыня заўсёды госцяць у сэрцы. Шчасці Божа!
Пар. Гарачкі, сем’і Орлюкас, Юадэшка
◊◊◊
Дарагому сыну Ксяндзу Казіміру з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаю Божага бласлаўлення на кожны дзень, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка, душэўнага супакою, радасці ад выконваемай паслугі, а таксама здароўя, стойкасці і моцы на нялёгкім святарскім шляху.
Мама
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Раману Ялоўчыку з нагоды Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў. Моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, цярплівасці ў нялёгкай святарскай паслузе, штодзённай радасці і нязгаснага запалу веры. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны Божай любоўю і міласэрнасцю, а ўсе Вашы планы і намеры здзяйсняюцца з дапамогай Бога і св. Заступніка.
Парафіяльная рада з Кемелішкаў
◊◊◊
Паважанаму Айцу Пробашчу Валерыю Шэйгерэвічу ў Дзень нараджэння жадаем шчодрых Божых ласкаў, здароўя, радасці ад паклікання. Няхай стойкасць і супакой заўсёды Вам спадарожнічаюць. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за шчырую службу Богу і людзям, а таксама за працу пры будаванні алтароў у нашай святыні.
Удзячныя парафіяне з касц. св. Францішка з Асізі ў Свіслачы
◊◊◊
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, мноства цудоўных хвілін на святарскім шляху, шчасця, стойкасці ў душпастарскай працы, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка. Няхай Маці Божая і св. Заступнік нястомна Вамі апекуюцца і асцерагаюць у цяжкія хвіліны. Шчасці Божа!
Жыхары в. Шэмбелеўцы
◊◊◊
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, радасці, шчасця, поспехаў у працы, душэўнага супакою, святла Святога Духа, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка, а таксама ўсіх ласкаў і бласлаўлення добрага Бога на кожны дзень жыцця.
Парафіяне з в. Ятвезь
◊◊◊
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін ад усяго сэрца складаем пажаданні: моцнага здароўя, шчасця, Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, шчодрых дароў Святога Духа і добрых людзей на жыццёвым шляху. Шчасці Божа!
Парафіяне з в. Асташа
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Аляксандр Мятліцкі! З нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем, каб Бог адарыў Вас здароўем, сілай і радасцю, а таксама дапамог у будаўніцтве Касцёла. Няхай Езус Хрыстус апекуецца Вамі і прытуляе да свайго Сэрца, Дух Святы няхай узмацняе душу і цела, а Маці Божая – заступніца святароў – ніколі Вас не пакідае.
З памяццю ў малітве Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанай Сястры Аляксандры Арэшка ў дзень Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог адорвае Вас здароўем і радасцю, Маці Божая падтрымлівае і адорвае ўсімі ласкамі, а кожны дзень будзе асвечаны промнямі Божай міласэрнасці.
З малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Айцу Казіміру Жылісу з нагоды Імянін шчыра жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці і мноства Божых ласкаў, добразычлівых людзей, заўсёды гатовых прыйсці на дапамогу, а таксама сіл і стойкасці ў душпастарскай працы. Няхай добры Бог адорвае сваім бацькоўскім бласлаўленнем, каб Вы далей маглі будаваць Божае Валадарства на зямлі.
З павагай працаўнікі рэдакцыі „Слова Жыцця” і тэлестудыі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Казіміру Жывалеўскаму з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою і поспехаў у душпастарскай працы. Няхай Маці Божая атуляе Вас плашчом сваёй мацярынскай любові, св. Заступнік няхай няс-томна апекуецца Вамі, а побач заўсёды будуць добрыя і чулыя людзі.
Колы жывога Ружанца з Падлабення
◊◊◊
Паважаны Айцец Валерый Шэйгерэвіч! У Ваш Дзень нараджэння праз нашыя малітвы мы просім міласэрнага Бога, каб узнагародзіў Вас моцным здароўем, сілай і нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Богу і людзям. Няхай Маці Божая Вастрабрамская ахінае Вас сваім плашчом і цеплынёй сэрца, ласкамі і дабротамі. Няхай Святы Дух асвячае дарогу, па якой мы крочым разам з Вамі. Дзякуем за добрае сэрца, зычлівасць, малітвы і цярплівасць да нас. Жадаем шчасця і радасных хвілін жыцця.
Парафіяне з Поразава

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.