ГРОДНА
Серада,
19 сакавіка 2025 года |
Першая ў гісторыі сустрэча Папы і Патрыярха
Папа Рымскі Францішак і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл сустрэліся на Кубе. Падзея здзейснілася ўпершыню пасля Вялікага расколу 1054 года. Вынікам перамоваў стала падпісанне сумеснай дэкларацыі.
Пытанне аб правядзенні мерапрыемства абмяркоўвалася каля 20 гадоў. Сустрэча адбылася 12 лютага ў 14.25 па мясцовым часе ў аэрапорце Гаваны. Як растлумачылі спікеры абедзвюх Цэркваў, месца для дыялогу было абрана невыпадкова: папа Францішак пачынае свой апостальскі візіт у Мексіку, а патрыярх Кірыл даўно планаваў наведаць Кубу. †
На пачатку сустрэчы кіраўнікі дзвюх хрысціянскіх Цэркваў тройчы абмяняліся брацкім цалаваннем. Пасля першых хвілін размовы прэсу папрасілі выдаліцца з залы. Перамовы адбываліся за зачыненымі дзвярыма больш за дзве гадзіны. Супрацоўнік Папскай рады па садзеянні адзінству хрысціян а. Іакінф Дэстывель адзначыў, што гэта вельмі шмат, “больш, чым любая аўдыенцыя ў Ватыкане”. Затым іерархі выступілі і зрабілі заяву для журналістаў.
У выніку перамоў падпісана дэкларацыя, якая змяшчае 30 пунктаў. У ёй кіраўнікі хрысціянскіх Цэркваў заклікалі сусветную супольнасць аб’яднацца ў барацьбе з тэрарызмам, спыніць ганенні на хрысціян і канфлікт ва Украіне. Іерархі асудзілі гвалт, эўтаназію, аборты і аднаполыя саюзы. Выказалі заклапочанасць адносна лёсаў мігрантаў і бежанцаў, біямедыцынскіх рэпрадуктыўных тэхналогій. “Хрысціянскае сумленне і пастырская адказнасць не дазваляюць нам заставацца абыякавымі да выклікаў, што патрабуюць сумеснага адказу”, – гаворыцца ў заяве.
Асаблівы зварот скіраваны ў бок хрысціянскай мола-дзі. “Вам, маладым, належыць не закопваць талент у зямлю (Мц. 25, 25), але ужыць усе падараваныя вам Богам здольнасці для зацвярджэння ў свеце ісціны Хрыстовай, для ўвасаблення ў жыццё евангельскіх запаведзей пра любоў да Бога і бліжняга. Не бойцеся ісці супраць плыні, адстойваючы праўду Божую, якую далёка не заўсёды бяруць у разлік сучасныя секулярныя стандарты”.
Як паведамляе італьянскае агенцтва ANSA, кіраўнікі дзвюх Цэркваў таксама абмяняліся падарункамі. Патрыярх уручыў Папе копію іконы Казанскай Божай Маці, а Пантыфік падарыў суразмоўцу рэліквіі святога Кірыла і келіх.
Адразу ж пасля сустрэчы на старонках іерархаў у сацыяльных сетках з’явіліся кароткія запісы. Патрыярх Кірыл падкрэсліў адкрытасць брацкай дыскусіі “з поўным разуменнем адказнасці за свае Цэрквы, за свой верны народ, за будучае хрысціянства і за будучыню чалавечай цывілізацыі”. Папа Францішак адзначыў, што гэта быў бласлаўлёны дзень: “Сустрэча з патрыярхам Кірылам – дар Божы. Маліцеся за нас”.
На думку экспертаў, сустрэча можа стаць першым крокам на шляху да міжрэлігійнага дыялогу. Зазначана, што ў сучасным свеце хрысціяне пакліканы па-братэрску супрацоўнічаць у абвяшчэнні Евангелля. “Гэты свет, у якім імкліва падрываюцца духоўныя асновы чалавечага быцця, чакае ад нас моцнага хрысціянскага сведчання ва ўсіх сферах асабістага і грамадскага жыцця. Ад таго, ці зможам мы ў пераломную эпоху разам несці сведчанне Духа праўды, шмат у чым залежыць будучыня чалавецтва”, – падкрэсліваецца ў дэкларацыі.
|
У выніку перамоў падпісана дэкларацыя, якая змяшчае 30 пунктаў. У ёй кіраўнікі хрысціянскіх Цэркваў заклікалі сусветную супольнасць аб’яднацца ў барацьбе з тэрарызмам, спыніць ганенні на хрысціян і канфлікт ва Украіне. Іерархі асудзілі гвалт, эўтаназію, аборты і аднаполыя саюзы. Выказалі заклапочанасць адносна лёсаў мігрантаў і бежанцаў, біямедыцынскіх рэпрадуктыўных тэхналогій. “Хрысціянскае сумленне і пастырская адказнасць не дазваляюць нам заставацца абыякавымі да выклікаў, што патрабуюць сумеснага адказу”, – гаворыцца ў заяве.

Як паведамляе італьянскае агенцтва ANSA, кіраўнікі дзвюх Цэркваў таксама абмяняліся падарункамі. Патрыярх уручыў Папе копію іконы Казанскай Божай Маці, а Пантыфік падарыў суразмоўцу рэліквіі святога Кірыла і келіх.
Адразу ж пасля сустрэчы на старонках іерархаў у сацыяльных сетках з’явіліся кароткія запісы. Патрыярх Кірыл падкрэсліў адкрытасць брацкай дыскусіі “з поўным разуменнем адказнасці за свае Цэрквы, за свой верны народ, за будучае хрысціянства і за будучыню чалавечай цывілізацыі”. Папа Францішак адзначыў, што гэта быў бласлаўлёны дзень: “Сустрэча з патрыярхам Кірылам – дар Божы. Маліцеся за нас”.
На думку экспертаў, сустрэча можа стаць першым крокам на шляху да міжрэлігійнага дыялогу. Зазначана, што ў сучасным свеце хрысціяне пакліканы па-братэрску супрацоўнічаць у абвяшчэнні Евангелля. “Гэты свет, у якім імкліва падрываюцца духоўныя асновы чалавечага быцця, чакае ад нас моцнага хрысціянскага сведчання ва ўсіх сферах асабістага і грамадскага жыцця. Ад таго, ці зможам мы ў пераломную эпоху разам несці сведчанне Духа праўды, шмат у чым залежыць будучыня чалавецтва”, – падкрэсліваецца ў дэкларацыі.
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 288 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.