ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

7 лютага 2016 года

Ад шчырага сэрца

 

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Калесніку з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, побач будуць зычлівыя людзі, а Божыя ласкі няхай сыходзяць на Вас няспынна. Чэрпайце радасць з кожнай хвіліны, цешцеся сваёй паслугай і заўсёды ўсміхайцеся сабе і людзям навокал. Шчасці Божа!
Сям’я Кагарка і іх дзеці, в. Навасёлкі
◊◊◊
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды Юбілею перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, здзяйснення ўсіх мар і намераў, стойкасці, моцы, добрых людзей побач, нязгаснага запалу да працы і Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця.
Студэнты катэхетычных курсаў пры Аддзеле навучання і выхавання гродзенскай курыі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Калесніку з нагоды 40-годдзя з дня нараджэння жадаем шмат здароўя, радасці, святла Святога Духа і сталай апекі Панны Марыі. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю, а выконваемая праца прыносіць радасць і бласлаўлёны плён.
Парафіяне з Андрэеўцаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Валянціну Хведуку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем здароўя, душэўнага супакою, а таксама шмат сіл і стойкасці, каб далей служыць Богу і людзям. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Беліцы
◊◊◊
Паважанаму Айцу Раману Цесляку з нагоды 55-годдзя з дня нараджэння і надыходзячых Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень, дароў Святога Духа і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай добры Бог заўсёды дапамагае ў абвяшчэнні Божага слова і пашырэнні Нябеснага Валадарства на зямлі, несучы промень любові і надзеі ўсім, хто сустрэнецца на шляху.
З малітвай удзячныя парафіяне з Парэчча
◊◊◊
Каханаму Сыну Ксяндзу Вячяславу Матукевічу з нагоды Дня нараджэння жадаем шмат радасці, шчасця, усмешак. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды апекуецца Табой, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі. Божага бласлаўлення, сілы ў выкананні штодзённых абавязкаў і шчодрага плёну на ніве, на якую паслаў Цябе Пан.
Мама і тата
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца складаем найлепшыя пажаданні ўсіх Божых ласкаў, Божага бласлаўлення і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай кожны Ваш дзень будзе асаблівы, а побач будуць добрыя і шчырыя людзі, заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу. Няхай Ваш Анёл-ахоўнік заўсёды чувае над Вамі, а Маці Божая ахінае сваім мацярынскім плашчом. Жадаем таксама моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, аптымізму, моцнай непахіснай веры і надзеі. Шчасці Божа!
Парафіяне з капл. у в. Бакшты Іўеўскага раёна
◊◊◊
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды Імянін і 60-годдзя з дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастарскай працы, апекі Маці Божай, дароў Святога Духа і шмат цудоўных хвілін на святарскім шляху. Няхай Святы Дух пранікне ў глыбіню Вашага сэрца і прынясе радасць і супакой. Дзякуем за распалены агонь веры, адкрытае сэрца і адданую працу на карысць Богу і людзям.
Вернікі з пар. Новая Руда
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Велівісу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Няхай любячыя рукі Езуса ў цішыні ахінуць Вашае жыццё. Няхай Хрыстовае сэрца пачуе і выслухае кожны шэпт Вашай малітвы і асвеціць кожны момант Вашага жыцця. Жадаем усіх ласкаў і апекі міласэрнай Маці ў здароўі, радасці і вернасці.
Парафіяне з Путрышкаў
◊◊◊
Шаноўным Сёстрам Эўхарыі Хульбуй, Чаславе Алешчык, Марыі Раманчук і Алене Крывіцкай з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шчасця, радасці і душэўнага супакою. Няхай Пан Бог заўсёды адорвае Вас добрым здароўем, бласлаўленнем, моцай і стойкасцю, а таксама пасылае на Ваш шлях добрых і зычлівых людзей.
ІІІ Ордэн св. Францішка, Кола Жывога Ружанца з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні ўсіх Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі. Няхай Святы Дух адорвае Вас сваімі дарамі, а Найсвяцейшая Маці нястомна апекуецца Вамі. Мы шчыра дзякуем Вам за ўсю зробленую працу, за мілую ўсмешку, уважлівы падыход да дзяцей і дарослых, за добрае сэрца і любоў да ўсіх нас.
III Ордэн св. Францішка, касцёльны камітэт і парафіяне з пар. св. Тройцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог адорвае Вас здароўем, мудрасцю і ўсімі сваімі ласкамі, а таксама бласлаўляе Ваш святарскі шлях. Святы Дух няхай будзе бясконца шчодрым на свае дары, а Маці Божая Дудская нястомна апекуецца Вамі. Аддзяч, Божа, бацькам за сына святара.
Парафіяне з касц. Нараджэння НМП у Дудах
◊◊◊
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: усіх Божых ласкаў, апекі Маці Божай і св. Заступніка, радасці, душэўнага супакою, добразычлівых людзей побач і стойкасці на дарозе Хрыстовага святарства. Шчасці Божа!
З малітвай сям’я Заяц
◊◊◊
Дарагой Сястры Агаце Смольскай складаем сардэчныя пажаданні ў дзень Імянін. Мы бязмежна ўдзячны Богу за тое, што запалены промень Божай любові Вы ўкладалі ў сэрцы нашых дзяцей і ўнукаў, што вялі іх да Бога, за ўпэўненасць, супакой і надзею, якую Вы ім давалі. За такую ахвярнасць мы Вам вельмі ўдзячны. Няхай Бог адорвае Вас здароўем, радасцю і любоўю. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе ўсцелены пялёсткамі руж. Няхай Пан Езус праз нашы шчырыя малітвы аддзячыць Вам за тое, што вы зрабілі для нас.
Са шчырай малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды Дня нараджэння прагнем скласці сардэчныя пажаданні шчодрых Божых ласкаў і толькі шчаслівых хвілін. Жадаем шмат радасці ў душпастарскай паслузе, а таксама сілы для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай усе людзі, якіх Вы сустрэнеце на святарскім шляху, адорваюць Вас дабрынёй і зычлівасцю, а ўсемагутны Бог няхай спасылае на Вас свае шчодрыя дары. Няхай Найсвяцейшая Маці ахінае Вас сваёй мацярынскай любоўю і апекай, асабліва ў цяжкія хвіліны, і выпрошвае ў Сына ўсе неабходныя Вам ласкі.
Парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Юзаф Багдзевіч! Прыміце нашы шчырыя спачуванні ў сувязі са смерцю любімай матулі. Мы падзяляем Ваш боль і смутак. Няхай нашы словы стануць для Вас падтрымкай у гэты цяжкі час і дапамогуць перажыць страту блізкага чалавека.
Касцёльны камітэт з пар. Космы і Дам’яна ў Астраўцы

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.