ГРОДНА
Серада,
24 ліпеня
2024 года
 

Пецеў ружанец

Дзіцячы куточак

Дарагі Маленькі Сябар! Мы ведаем, як часам складана маліцца. У галаве віруюць розныя думкі, у сэрцы пачынаецца беспарадак. Нават здараецца, што малітва пачынае проста нарваваць!
    Але ж малітва – гэта нішто іншае, як размова з Кімсьці, хто вельмі Цябе любіць. Ці можа быць штосьці лепшае на свеце, чым такая размова? Ці існуе хтосьці, хто б уважлівей выслухаў Цябе, супакоіў, суцешыў, парадзіў у цяжкасцях, аблегчыў боль? Часам трэба трошкі “пазмагацца” за такую незвычайную размову, а часам, калі Пан Бог бачыць, што Ты зусім згубіўся, то сам прыходзіць Табе на дапамогу. Так, як аднаму хлопчыку...
Пеця не быў вясёлым хлопцам. Яго выхоўвалі бабуля з дзядулем, таму што бацькоў ён страціў, калі быў яшчэ маленькім дзіцяткам.
    – Бабуля, што прыносіць табе столькі радасці? – спытаўся аднойчы хлопчык.
    – Ты і дзядуля.
    – А чаму?
    – Бо я вас люблю.
    – Але ж табе баляць ногі, у цябе хапае праблем са мной і дзядулем, а яшчэ... яшчэ... памерлі мае бацькі...
– Гэта праўда. Але калі б я вымушана была сама спраўляцца з усімі гэтымі цяжкасцямі, то, пэўна, не дала б рады.
    – А хто табе дапамагае?
    Бабуля не адказала, а толькі з усмешкай дастала з кішэні ружанец. Пеця паціснуў плячыма. Ён бачыў, як бабуля штодзённа сядзіць у крэсле, перабіраючы ў пальцах драўляныя пацеркі. Яго нарвавала гэтая карціна, і ён сам нават не ведаў чаму. Можа, ён злаваўся на Бога за тое, што забраў яго бацькоў? Або не верыў, што Маці Божая выслухоўвае бабулю? Ва ўсякім выпадку, сам ён ніколі не браў у рукі ружанец і, увогуле, усё ра-дзей маліўся.
    Аднойчы, вяртаючыся са школы, ён вырашыў пабыць трохі ў скверы. Зноў атрымаў дрэнную адзнаку і не хацеў адразу, як прыйдзе дадому, тлумачыць усё дзядулі. Валокся цяпер нага за нагу, падкідваючы дробныя каменьчыкі, якімі была ўсыпана алейка. У пэўную хвіліну трохі большы камень пакаціўся прама пад ногі жанчыне, якая сядзела на лаўцы. Яе твар засланяў капялюш, але і так было відаць, што яна плача. Пеця не ведаў, што яму рабіць: прытварыцца, што спяшаецца? збочыць? падысці?
    – Падыдзі да мяне, Пеця, – уражаны хлопец пачуў ціхі голас, падобны на той, якім з ім размаўляла мама, калі ён быў яшчэ маленькі. Ён, не вагаючыся, прысеў каля незнаёмкі. Дзесьці ў глыбіні душы хлопец адчуваў, што можа ёй давяраць.
    – Ах, мой маленькі сыночак, – жанчына прытуліла хлопца. – Павер мне, што твае бацькі побач з табой. Можа, табе цяжка ў гэта паверыць, бо сёння пятніца...
    – А прычым тут пятніца? – Пеця перастаў шморгаць носам.
    – У гэты дзень памёр мой Сын.
    – Не разумею нічога. Ён жа ведае ўсіх людзей.
    – Менавіта таму Ён і зга-дзіўся памерці.
    – Але калі Ён расказаў вам пра мяне, значыць Ён жыве?
    – Гэта праўда. Але... Пеця, ці ты часам не хацеў бы паспрабаваць адгаворваць Ружанец разам са сваёй бабуляй?
    – А навошта?
    – Тады табе лягчэй будзе зразумець тое, пра што я кажу. Праўда. А калі мы зноў сустрэнемся, ты будзеш казаць мне “Мама”.
    Незнаёмка ўстала і знікла ў каштанавай алейцы. На лаўцы застаўся толькі драўляны ружанец. Пеця нясмела ўзяў у руку гладкія пацеркі. У яго галаве ўсё кружылася ад гэтай дзіўнай і незразумелай размовы. У далоні ён адчуў халодны дотык металічнага крыжыка. Раптам усё здалося яму такім зразумелым, спакойным і ціхім. Ён пабег дамоў і нават не здымаючы чаравікаў сеў каля бабулінага крэсла, узяў яе за руку і ўпершыню пачаў маліцца разам з ёй. Была пятніца. Хлопец паволі перасоўваў пацеркі ружанца, услухоўваючыся ў разважанні аб муках і смерці Пана Езуса. У наступныя дні ён пазнаёміўся з Хвалебнымі, Радаснымі таямніцамі і Таямніцамі святла. Паступова ружанцовая малітва стала яму вельмі блізкай. Гэта была яго размова з Маці Божай, да якой Ён звяртаўся ўжо не інакш, як “мая Мама”.
   
    Што ў малітве выклікае ў Цябе найбольш цяжкасцей?
    Што Ты тады робіш?
    Хто можа дапамагчы Табе маліцца?
    Як можна маліцца? Ці толькі адгаворваючы пацеры?
    Ці адгаворваеш Ты часам Ружанец?
    Як уяўляеш асобныя таямніцы?
    Ці змог бы намаляваць іх?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  161

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.