ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (110)

Прэса

Рым пратэстуе
   Сотні тысяч асоб прынялі ўдзел у дэманстрацыі на вуліцах сталіцы Італіі супраць легалізацыі гомасексуальных саюзаў.
   
   Дэманстрацыя арганізавана ў межах “Family Day”. На транспарантах удзельнікаў размясціліся, сярод іншых, дэвізы: “Зло застаецца злом, нават калі яно ўзаконена” і “Не гомасексуальным «сужэнствам»”. Аднак арганізатары падкрэслілі, што іх мэта – не выступленне супраць кагосьці, а абарона сям’і.
    У пратэсце таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі італьянскіх дыяцэзій. Дэманстранты патрабавалі адхілення законапраекта, які легалізуе гомасексуальныя саюзы разам з прызнаннем права на ўсынаўленне імі дзяцей, што ў гэтыя дні і абмяркоўвае італьянскі Сенат. Супраць гэтага выказваецца большасць італьянцаў.

radio-vaticana15 тысяч камплектаў
літургічнай вопраткі
для СДМ-2016

   Прыблізна такая колькасць камплектаў літургічнай вопраткі святароў рыхтуецца да галоўнай літургічнай падзеі Сусветных дзён моладзі ў Кракаве – Святой Імшы Паслання, якую 31 ліпеня 2016 года на “Campus Misericordiae” ўзначаліць папа Францішак.
   
   

   Літургічная вопратка біскупаў і святароў сваёй сімволікай будзе спасылацца на Сусветныя дні мола-дзі ў Кракаве. Іх колькасць і выразнасць, безумоўна, паўплываюць на гэтае вялікае свята Паўсюднага Касцёла. Праект арната падрыхтаваны спецыяльна для Святой Імшы Паслання з папам Францішкам і будзе прадстаўлены непасрэдна падчас яе. Пасля Эўхарыстыі кожны біскуп і святар будзе мець магчымасць забраць яго ў якасці ўспаміну пра Сусветныя дні моладзі ў Кракаве.
   

wiara-plФранцішак разашле
місіянераў міласэрнасці

   Здзейсніць гэта падчас св. Імшы ў Ватыкане 10 лютага.
   Місіянерамі міласэрнасці будуць святары, якіх прызначыць сам Папа, а не біскупы, даручаючы ім заданне абвяшчаць прыгажосць Божай міласэрнасці і быць пакорнымі і мудрымі спаведнікамі, здольнымі ўдзяліць прабачэнне ўсім, хто прыдзе паспавядацца. Па цэлым свеце будуць накіраваны больш за 1000 місіянераў, якія паходзяць з усіх кантынентаў. Сярод іх будуць і каталіцкія святары ўсходніх абрадаў. Колькасць жадаючых была вялікай, але трэба было абмежаваць яе, каб “паказаць асаблівы знак, у якім выражаецца выключнасць гэтай падзеі”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.