ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Мінойты

Парафіі і святыні

Дэканат Ліда
У 1920-я гады тут арганізавалася каталіцкая супольнасць, намаганнямі і на сродкі якой на ўсходняй ускраіне вёскі з 1927 года пачалося будаўніцтва касцёла, які спачатку атрымаў статус філіяльнага ад лідскай парафіі. Святыня пабудавана з дрэва без асаблівых стылёвых архітэктурных рыс. У 1929 годзе тут ужо была заснавана самастойная парафія. Касцёл быў асвечаны 28 ліпеня 1929 года пад падвойным тытулам – Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Андрэя Баболі.
    Касцёл уяўляе сабой трохнававую аднавежавую святыню, накрытую двухсхільным металачарапічным дахам, над алтаром – шатровая сігнатурка. Над галоўным фасадам узвышаецца чацверыковая шатровая вежа-званіца. Уваход пазначаны прытворам.
Кожная з наваў перакрыта цыліндрычным падшыўным дашчатым скляпеннем. У касцёле тры алтары: галоўны і левы бакавы – тытульныя, прысвечаныя адпаведна Найсвяцейшаму Сэрцу Пана Езуса і св. Андрэю Баболі, трэці алтар – Святой Сям’і – змешчаны ў каменнай (газасілікатныя блокі пад тынкам) капліцы, прыбудаванай у 1990-х гадах падчас капітальнага рамонту святыні.
    Касцёл дзейнічаў і пры савецкай уладзе, хоць часам без сталага пробашча, дзейнічае і сёння. Асобна ад святыні ў 1990-х гадах была пастаўлена каркасная металічная вежа-званіца.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.