ГРОДНА
Нядзеля,
27 красавіка 2025 года |
З каталіцкага друку (107)

дапамагло перамагчы рак
Праз год пасля сустрэчы з папам Францішкам 12-гадовая дзяўчынка з ЗША перамагла хваробу.
У Грэйс Вэст, якая жыве ў Нью-Ёрку, “не выяўлена злаякасных новаўтварэнняў” – паведаміла амерыканская тэлекампанія CBS і працытавала словы дзяўчынкі, што “гэта цуд Божага Нараджэння”.
Год таму, дзякуючы аднаму дабрачыннаму амерыканскаму фонду, Грэйс Вэст змагла прысутнічаць на прыёме ў папы Францішка. Раней у яе быў выяўлены рак нервовай сістэмы. Сёння дзяўчынка і яе бацькі цешацца, што бласлаўленне Папы “сапраўды дапамагло”. †

сакральнага мастацтва Беларусі
Ідэя ватыканска-беларускага культурнага праекту яшчэ распрацоўваецца, але вядома, што экспанаты прыбудуць з Нацыянальнага мастацкага музея краіны, а адчыніцца вернісаж у лютым-сакавіку.
Гэта будуць абразы і іконы як праваслаўныя, так і каталіцкія, што нагадвае таксама аб экуменічным характары гэтага праекту.
На думку аб-па Тадэвуша Кандрусевіча, выстава паспрыяе развіццю адносін паміж нашай краінай і Ватыканам, а таксама дапаможа наведвальнікам, якіх там кожны дзень тысячы, больш даведацца аб Беларусі і беларускім Касцёле.

на самую прыгожую стаенку
Сёлета на конкурс было прадстаўлена 187 стаенак. Іх асаблівасцю з’яўляецца прысутнасць элементаў архітэктуры горада.
У гэтым годзе галоўнай узнагародай конкурсу журы адзначыла стаенку Лешэка Зажыцкага, працы якога ўжо на працягу дваццаці гадоў маюць найлепшыя ацэнкі. Вышыня яго сёлетняй стаенкі, над якой майстар працаваў паўтары гады, – 1,9 метра. Яна прадстаўляе Рынак Кракава з яго галоўнымі пабудовамі: касцёлам св. Войцеха, Марыяцкім касцёлам, Ратушай, Сукенніцамі.
Кракаўскія стаенкі значна адрозніваюцца ад традыцыйных бэтлеемскіх стаенак. Часцей за ўсё іх робяць па ўзору кракаўскіх касцёлаў. Апрача фігур Святой Сям’і, традыцыйнымі героямі стаенак становяцца Лайконік, Вавэльскі Цмок, жыхары Кракава.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 249 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.