ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

II Нядзеля Пасля Божага Нараджэння

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова. Яно было ў Бога спрадвеку. Усё праз Яго сталася, і без Яго нічога не сталася з таго, што сталася. У Ім было жыццё, і жыццё было святлом людзей. А святло свеціць у цемры, і цемра не агарнула яго. З’явіўся чалавек, пасланы ад Бога; імя ягонае было Ян. Ён прыйшоў дзеля сведчання, каб засведчыць пра Святло, каб усе паверылі праз яго. Не быў ён святлом, але быў пасланы, каб сведчыць пра Святло. Было Святло праўдзівае, якое асвятляе кожнага чалавека, які прыходзіць на свет. У свеце было, і свет праз Яго стаўся, і свет не пазнаў Яго. Прыйшло да свайго, і свае Яго не прынялі. А тым, хто прыняў Яго, дало ўладу стаць Божымі дзецьмі, тым, хто верыць у імя Ягонае, хто ні ад крыві, ні ад жадання цела, ні ад жадання мужа, але ад Бога нарадзіўся.
    Слова сталася целам і пасялілася між намі, і бачылі мы славу Ягоную, славу, якую мае ад Айца Адзінародны, поўны ласкі і праўды.
    Ян сведчыць пра Яго і ўсклікае, кажучы: “Гэта быў той, пра якога я сказаў: за мною ідзе той, які апярэдзіў мяне, таму што быў раней за мяне”. Бо з паўнаты Ягонай мы ўсе прынялі ласку замест ласкі. Бо Закон быў дадзены праз Майсея, ласка і праўда сталіся праз Езуса Хрыста. Бога ніхто ніколі не бачыў. Адзінародны Бог, які ва ўлонні Айца, Ён адкрыў.

Ян 1, 1–18


Бог прыходзіць да нас
   Перажываючы радасць Божага Нараджэння, мы адчуваем асаблівую прысутнасць Бога ў нашым жыцці.
    Ян Хрысціцель прыходзіць у свет з заданнем, дадзеным “з вышыні”: ён павінен даць сведчанне аб Тым, хто ёсць Святло, ён расказвае свету, што нованароджаны Езус становіцца Святлом. Па прыкладзе Яна Хрысціцеля кожны з нас у сённяшні час таксама можа даваць сведчанне аб Нованароджаным. Мы можам рабіць гэта не толькі словам, але, у першую чаргу, учынкам.
    Важнае заданне сённяшняга часу заключаецца ў тым, каб кожны мог таксама і “праз нас паверыць”. У цёмных кутках нашага жыцця нара-джаецца святло, якое асвячае нашыя сэрцы і дадае нам адвагі на кожны дзень. Святло, якое свеціць у тунэлях нашага жыцця, паказвае нам дарогу да Неба. Сёння нам патрэбны апосталы, каб кожны чалавек мог сустрэць Бога, мог стаць Божым Дзіцём, а таксама мог знайсці сваю дарогу да Неба.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.