ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Што рабіць, калі няма раскаяння падчас споведзі?

Задай пытанне

“Што рабіць, калі падчас споведзі я прызнаюся ў пэўных грахах, разумею, што дрэнна зрабіла, але не магу адчуць раскаяння?”
Жаль за грахі ёсць тады, калі зробім добры рахунак сумлення, зразумеем цяжкасць граху. Калі мы ўсведамляем сваю адказнасць, нараджаецца пачуццё віны і адначасова жаль. Калі адсутнічае жаль за грахі, споведзь будзе няважнай. Жаль зʼяўляецца важнай умовай сакраманту споведзі. Калі яго няма, можна выканаць усе неабходныя ўмовы, але споведзь будзе няважнай. Калі святару вядома, што той, хто спавядаецца, не шкадуе аб сваіх учынках, ён можа адтэрмінаваць адпушчэнне грахоў: “Каму затрымаеце грахі, будуць затрыманыя”.
    Існуюць два тыпы пакаяння, у залежнасці ад матываў. Абодва яны дастатковыя для важнасці споведзі.
Жалем дасканалым называецца той жаль, матывам якога зʼяўляецца любоў да Бога: люблю Бога і шкадую аб тым, што зрабіў; ведаю, што дрэнна зрабіў і гэтым грахом абразіў Бога. Жаль недасканалы (менш дасканалы). Матывам гэтага жалю не зʼяўляецца любоў да Бога, толькі страх, які вынікае з таго, што разумею наступствы граху, адчуваю страх перад пакараннем, перад пеклам. Гэты страх настолькі моцны, што зʼяўляецца пачуццё жалю. Гэты жаль мінімалістычны, але дастатковы для важнасці споведзі. Да дасканалага жалю чалавек даходзіць праз жаль менш дасканалы – гэта натуральны працэс, ад нізкіх матываў да высокіх. Чалавек хоча ратавацца, бо хоча быць збаўлены, таму ён будзе рабіць усё, каб пазбегнуць пекла і ўдзельнічаць у вечным прабыванні ў супольнасці з Богам. Разуменне вечнай кары можа абудзіць жаль.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.