ГРОДНА
Серада,
17 красавіка
2024 года
 

IV Нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды. I ўвайшла ў дом Захарыі, і прывітала Альжбету. Калі Альжбета пачула прывітанне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлонні яе, і напоўнілася Альжбета Духам Святым. I ўсклікнула моцным голасам, і сказала: “Бласлаўлёная Ты між жанчынамі, і бласлаўлёны плод улоння Твайго! І адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне? Бо калі голас прывітання Твайго загучаў у вушах маіх, узварухнулася ад радасці дзіцятка ва ўлонні маім. I шчаслівая тая, якая паверыла, што споўніцца сказанае Ёй Панам”.

Лк 1, 39–45


Узнагароджанае намаганне
   Гэта вельмі характэрна чалавеку – насіць у сабе неадольнае жаданне правяраць усё, што мы чуем. Асабліва калі навіны здаюцца нам непраўдападобнымі. Не інакш было і з Марыяй. Падчас сустрэчы з Анёлам Яна пачула, што нашмат старэйшая за Яе сваячка чакае дзіця. Яе пажылы ўзрост выключаў зачацце новага жыцця. Кіруемая жаданнем несці дапамогу, а таксама гэтай людской цікавасцю, Яна накіравалася да Альжбеты. Гэта не было простае рашэнне. Трэба было пешшу пераадолець вялікі кавалак дарогі. Але паколькі “для Бога няма нічога немагчымага”, то праверка гэтага сцвярджэння варта нават большых намаганняў з боку чалавека. Можна смела сказаць, што намаганне падарожжа Марыі ў Эйн Карэм, дзе жыла Альжбета, было ўзнагароджана ў тысячу разоў. Не толькі для Марыі. Яно таксама стала скарбам для Альжбеты і для яе сына, які быў у яе ўлонні – св. Яна Хрысціцеля. Гэтае падарожжа ў горы і гэтая сустрэча з Альжбетай фарміруюць нашае жыццё і нашую веру да сённяшняга дня! Мільёны вучняў Хрыста разважаюць таямніцу жыцця свайго Збаўцы і штодзённа паўтараюць: “Бласлаўлёная Ты між жанчынамі, і бласлаўлёны плод улоння Твайго”.
    Таму кожнае намаганне для памнажэння веры павінна быць плённым. Заўсёды звыш нашых чаканняў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  259

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.